Podcasts by Category

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

6838 - Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая
0:00 / 0:00
1x
  • 6838 - Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая

    Навязлівыя мухі і дзвіж у КР — Еўразум за 17 траўня | Новости Беларуси за 17 мая by Euroradio

    Fri, 17 May 2024 - 34min
  • 6837 - Іх норавы: Бунт на краі свету, нашэсце мух і дэбаты пра Копалу

    Жыхары Новай Каледоніі змагаюцца з французскімі уладамі. Іспанцы пакутуюць ад нашэсця мух. У Канах кінаманы хэйцяць новы фільм аўтара “Хроснага бацькі”. А кітайскія аўтамабілі запаланілі еўрапейскія парты. Пра ўсё гэта больш падрабязна ў нашым аглядзе цікавых міжнародных навін.

    Fri, 17 May 2024 - 03min
  • 6836 - "Бедны Азараў", пытанне да Латушкі, агентура Лукашэнкі і махляры ў КР / Дэбаты

    Дэбаты на Еўрарадыё: выканаўца абавязкаў старшыні “Народнай грамады” Яўген Вільскі (спіс №1) vs былы інструктар BYPOL (цяпер: BELPOL) Максім Дзенісевіч (спіс №2).

    Fri, 17 May 2024 - 39min
  • 6835 - Рыгор Астапеня. Не злаваць дзеда: што гэта дасць і ці дачакаемся ў такім выпадку зменаў

    Здараецца так, што адно нейкае тваё выказванне, кінутае мімаходзь, не толькі становіцца мемам, але і цалкам мяняе тваю рэпутацыю. Ты, прыкладам, шмат гадоў быў апанентам рэжыма, прыхільнікам дэмакратычных зменаў у краіне, змагаром і свядомым, а вось гэты мем у адзін момант робіць з цябе чалавека, пра якога кажуць: “А, гэта той, што “не злаваць дзеда!”. І раптам замест “змагара” ты атрымліваеш рэпутацыю “здрадніка”, ты ўжо не “свядомы”, а той, хто не верыць у беларускі народ. Ці застаецца перакананым, што “дзеда злаваць не трэба” і ці атрымаў новыя доказы вернасці сваёй пазіцыі? Ці застаюцца ў беларусаў надзеі на пазітыўныя перамены ў краіне, у якой перспектыве і на каго ці што нам варта разлічваць? Адкуль з’явілася вера ў “вялікі беларускі народ” і што маецца на ўвазе пад гэтым пафасным выразам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня.

    Fri, 17 May 2024 - 39min
  • 6834 - Віталь Цімошчанка. Апошнія ў спісе: у КР не трапяць, а “крыміналку” атрымалі — ці вартае яно таго?

    Знаёмства з удзельнікамі выбарчых спісаў па выбарах ў Каардынацыйную раду абмяжоўваецца лідарамі гэтых спісаў, ці запрашэннямі на эфір людзей і так грамадству вядомых, медыйных і раскручаных. І гэта зразумела, бо такім чынам да эфіра і да самога выбарчага спіса можна прыцягнуць больш увагі будучых выбарцаў. Але і сярод тых, хто не на “першым плане” ўвагі журналістаў і грамадскасці, чыё прозвішча стаіць у канцы спіса і хто найхутчэй у КР не трапіць, шмат цікавых людзей. Якія выдатна разумеюць, што для лукашэнкаўскіх следчых няма розніцы, на якім месцы ў выбарчым спісе знаходзіцца кандыдат у дэлегаты КР... Чаму вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта “Блок Пракоп’ева-Ягорава” абралі ў якасці старта? Ці разумее, што ў Каардынацыйную раду, маючы №33 у спісе, найхутчэй не патрапіць, але фігурантам крымінальнай справы ўжо стаў? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган можна рэалізаваць хоць нешта задуманае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра выбарчага спіса “Блок Пракоп’ева-Ягорава” на выбарах у Каардынацыйную раду, старшыня пражскай суполкі “Пагоня”, бізнесмен Віталь Цімошчанка

    Fri, 17 May 2024 - 39min
Show More Episodes