Nach Genre filtern
Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуск
Вітанні! Ад сёння байкі можна тут паслухаць. Як і на Spotify, Apple, Google і Yandex-падкастах. За навінамі -- на Facebook, Іnstagram, Тelegram. Звяртаюся да ўнукі сваёй далёкай. Да тых, хто даведацца пра Беларусь хоча. Каго цікавіць мова беларуская. Знаёмлю з мясцінамі, асобамі, прадметамі ўнікальнымі. Запрашаю сябрам/сяброўкам лінкі перасылаць.Як за “падабайкі”, так і за “няпадабайкі”, шчыра ўдзячны буду. Хто ж ініцыятыву падтрымаць схоча, ці дадактовыя матэр’ялы зпампаваць, запрашаю на платформу Patreon да ліку патронаў далучацца https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
- 77 - 74_пра Сцюдзёнку і пераправу Напалеона цераз Бярэзіну
Вітаю! Зачакаліся шаноўныя новай байкі? То вось вам. Сёняшні апавяд будзе пра сучасное і мінулае. Пра тое, як Напалеон вайною на ўсход хадзіў, пра страты вялізныя войска ягонага пад час пераправы праз рэчку Бярэзіну пад Барысавам і пра тое, які мясьціны гэтыя зараз ў чалавечай памяці пазначаныя. А распавядзе пра гэта знаўца падзей і даўні сябра мой, Ігар Груца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Мінскага Педагагічнага ўніверсітэта.. То слухаем.
Mon, 30 Oct 2023 - 29min - 76 - 73_пра “Дзеда-барадзеда”.Fri, 06 Oct 2023 - 12min
- 75 - 72_ Пра рух зямлі і сьвята “Багач”Fri, 22 Sep 2023 - 07min
- 74 - 60_Як дзеда паравозы на “вечны спачын” адпраўляў.Tue, 12 Sep 2023 - 14min
- 73 - 71_Байка пра Халакост і Малы Трасьцянец
Паслухайце сёння гамонку пра сумную і цёмную старонку нашай Еўрапейскай гісторыі. Пра Халакост – масавае знішчэнне ў Еўропе габрэйскага насельніцтва і яго брудныя праяўленні на тэрыторыі Беларусі. З дапамогаю сябра майго шматгадовага, а па сумяшчальніцтву - прафесара, загадчыка кафедры гісторыі і сацыяльных навук Лінгвістычнага ўніверсітэта Сяргея Новікава.
Fri, 08 Sep 2023 - 15min - 72 - 70_ Пра дзедава аўтапрыгодніцтва.Fri, 25 Aug 2023 - 12min
- 71 - 69_ Пра Скарыну і габрэяў.
Звяртаючыся зноўку да асобы Францыска Скарыны хачу пра яго няпростыя жыццёвыя стасункі з габрэямі расказаць. Як дапамогу ад адных і і пераслед ад другіх яму давялося атрымаць. Згоду дапамагчы ў гэтым ласкава дала кандыдат гістарычных навук Ніна Скеп’ян, старшыня Беларускага інстытута ў Празе. Ды ў дадатак паразважаць пра тое, як і калі габрэі ў Еўропе з’явілся, чым займаліся, чаму і калі этнонім “жыды” абразліва здеклівым стаў. Паколькі Патрэон у Беларусі ўсё больш недасяжным робіцца, то ад сёння поўны тэкст баек слухаць можна тут. Без штучных абмежаваняў.
Fri, 11 Aug 2023 - 13min - 70 - 68_пра жыццё людзей бронзавага веку на Беларусі.
Хачу расказаць сёння пра эпоху бронзы на тэрыторыі Беларусі. Дзе і як людзі жылі ў тыя часы. Што навучылся рабіць, якія сёняшнія культы маюць тагачаснае паходжанне. Дапаможа мне ў гэтым сябра студэнцкі. Зараз -- выбітны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікола Крывальцэвіч. То хадзем!
Fri, 28 Jul 2023 - 16min - 69 - 67_Пра Музей цнатлівасьці.
Сёння пазнаёмлю вас з улюбённым музеем сваім. Што ў Стамбуле створаны і назоў інтрыгуючы мае “Музей цнатлівасьці”. Пры чым “цнатлівасьць” да музея? Як сэнс слова гэтага трасфармаваўся ў часе? З тым, якія гульні вырабляе з “цнатлівасьцю” Архан Памук -- атрымальнік Нобелеўскай прэміі ў літаратуры? Як раман, музей, каталог і фільм гэтую катэгорыю па-рознаму інтэрпрэтуюць. То хадзем!
Fri, 14 Jul 2023 - 11min - 67 - 66_пра Скарынаўку ў Лондане.
Запрашаю вас зноўку туманны Альбіон наведаць. Гэтым разам, каб гасцінныя дзверы ўнікальнага куточку беларушчыны там прыадчыніць. Дазнацца больш пра яшчэ адзін фенамен трыадзінства “біліятэка-музей-выдавецтва”, якая імя Скарынава годна носіць. Ды ціквостак пра гэта паслухваць ад Караліны Мацкевіч, куратаркі кніжнай калекцый шыкоўнай. То хадзем!
Fri, 30 Jun 2023 - 16min - 66 - 65_ Байка пра дух прадпрыймальніцкі і станок Скарыны.
Не змог утрымацца, каб мацуючы дух прадпрыймальніцкі, не расказаць пра вынаходніцтва прэса друкавальнага. Пра эксперыменты з ім Скарынавыя. Тых жа, хто гісторыяю аднаўлення падобнага прэса ў Вільні зацікавіўся, запрашаю са мною разам паслухаць, як Святлана Пятушкова і Андрэй Шапароў, сямейка беларускіх мастакоў прадпрыймальных, спрыт свой на справу добрую накіравалі. То хадзем!
Fri, 16 Jun 2023 - 13min - 65 - 64_Байка пра Заслаўскае гарадзішча “Вал”.
Працягваючы вандроўкі па музею-запаведніку “Заслаўе”, прапаную перамясьціцца з музея Беларускай маляванкі, што ў былым флігелі палаца ўласнікаў Заслаўя Пшаздзецкіх размясьціўся, на другі бок ад чыгуначнай станцыі “Беларусь”. Па валах Заслаўскага замка часоў Глябовічаў прагуляцца, слыннага дасьледчыка фартыфікацый Вялікага Княства Літоўскага Міколу Волкава слухаючы. То хадзем!
Fri, 02 Jun 2023 - 12min - 64 - 63_Байка пра Алену Кіш ды Заслаўскі музей дыванкоў маляваных.Fri, 19 May 2023 - 15min
- 63 - 62_Пра дзедавы калямузейныя ўніверсітэты.Fri, 12 May 2023 - 13min
- 62 - 61_пра фобію Марціна Лютэра, Францыска Скарыну ды “замах на забойства”.
Прапаную сёння паслухаць апавяд пра магчымыя стасункі Францыска Скарыны з Марцінам Лютэрам – яшчэ адным Волатам Адраджэння. Пра тое, як боязь аднаго з іх не дазволіла ім добра пазнаёміцца і, магчыма, справу цікавую разам распачаць. То хадзем!
https://spotifyanchor-web.app.link/e/diQiPgh3lzb
Fri, 28 Apr 2023 - 12min - 60 - 59_Пра тое, як дзеда з Непалам пазнаёміўся.
Паслухайце чарговую байку з вандроўнага цыклу. Як і калі давялося мне Азію далёкую на свае вочы пабачыць. Да Непала даляцець. За жыццём людзей простых паназіраць. Да веры іншай дакрануцца. Да трыдыцый ды спадчыны мясцовай. Смачных страваў з напоямі пакаштаваць. У Гімалаі ўзкараскацца, каб ранак неверагодна прыгожы там сустрэць. Ды вярнуцца пад уплывам ураджанняў моцных. Якія пяць гадоў у душы жылі. Ды нарэшце вонкі вырваліся.
Fri, 31 Mar 2023 - 14min - 59 - 58_Пра Скарыну Пазнаньскага сумУ і турму.Fri, 17 Mar 2023 - 13min
- 58 - 57_ Пра гуканне вясныFri, 03 Mar 2023 - 11min
- 57 - 56_ Як Скарына “Біблію Руску” на радзіму выносіў
Чарговая байка зноў Скарыніяне прысвечана. Пачнем больш пільна ў гравюры Скарынавы ўглядацца. Дзеля чаго яны рабіліся, як называліся і выглядалі. Якім тэмам былі прысвечаны. Навошта ён імі пераклады кніжак сваіх упрыгожваў. Што Волат нам праз іх данесьці меўся. Дапаможа мне ў гэтым гісторык і літаратар з Прагі Сяргей Абламейка. Які, пад час прэзентацыі ў Вільні кніжак уласных, пра іншую оптыку прачытвання гравюр з захапленнем расказваў. То хадзем!
Fri, 17 Feb 2023 - 11min - 56 - 55_Пра балоты і нячысьцікаўFri, 03 Feb 2023 - 09min
- 55 - 54_Пра СкарынічаўFri, 20 Jan 2023 - 12min
- 54 - 53_ пра Скарыну Падуанскага
Пачуеце сёння пра тое, як Францыск Скарына ў Падуі годна ганаровае званне доктара медыцыны абараніў. З якіх этапаў іспыт складаўся і пра адмысловы склад прысутных на ім. Пра значэнне і уплывы, якія ўласна абарона ды Італійскія кантакты мелі. Для Скарыны і для нашчадкаў ягоных. Дапаможа мне ў гэтым доктарка Вольга Шутава -- даследчыца крыніц гістарычных і стваральніца рэсурсу “Лабараторыя Скарыназнаўства”. То хадзем!
Fri, 06 Jan 2023 - 15min - 53 - 52_пра саломапляценне і павука саламянага.
А вось і трэці сезон адчыняецца 🎉 З навацыямі пэўнымі. Чулі ўжо, бадай, пра шчодры падарунак Калядны, які ЮНЕСКА беларусам зрабіла. Афіцыйна залічыўшы беларускае мастацтва вырабу з саломы ў спіс наматэр’яльнай спадчыны сусьветнай. Паслухайце сёння пра рамяство гэтае даўняе. Пра вырабы з саломы шматлікія, якія беларусам штодня і па сьвятах служылі.
Хто ж насамрэч практыкаю саломапляцення зацікавіцца, дазнацца схоча што гэта за павукі такія, адкуль ўзяліся, што ў хаце робяць, ды як іх самім канструяваць можна, запрашаю ў Краіну Байкію. Дзе ня толькі працяг байкі даслухаць можна, але і поўны тэкст прачытаць, фотаздымкі вырабаў саламяных разгледзець, са слоўнічкам пазнаёміцца, ды на пытанні жартаўлівыя вакол саломапляценьння паспрабаваць адказаць. Каб веды атрыманыя замацаваць. То хадзем!
Fri, 23 Dec 2022 - 13min - 52 - 51_пра літару Ў нескладовае.Fri, 09 Dec 2022 - 11min
- 51 - 50_Байка пра матуліны дываны вышываныя.
Запрашаю паслухаць юбілейную пяцідзесятую (!) байку. Цягам двух гадоў кожную другую пятніцу выпускі адбываюцца! У сёняшняй бАйцы пра ткацтва, вязанне і вышыўку гаворка пойдзе. Пра гісторыю з’яўлення і пашырэння гэтых заняткаў. А таксама пра дываны вышываныя шыкоўныя, якія матуля мая зрабіла і на памяць добрую пакінула.
Fri, 25 Nov 2022 - 12min - 50 - 49_Байка пра Скарыну Дацкага.
Звяртаючыся да цыклу Скарынаўскага, хачу яшчэ пра адну магчымую Еўрапейскую вандроўку Францыскаву расказаць. У Капенгаген, сталіцу Даніі. Навошна, якім шляхам і калі ў яго гэта атрымалася. З дадатковымі тлумачэннямі ад спадарыні Лізаветы Дубінка-Гушчы, дацэнта Капенагенскай бізнес-школы і ЕГУ. Ды яшчэ старшыні таварыства “БелаДанія”.
Fri, 11 Nov 2022 - 13min - 49 - 48_Пра Дзяды і Хэлаўін.Fri, 28 Oct 2022 - 12min
- 48 - 47_ Пра стварэнне і аднаўленне таго, чаго магло б і не быць.Fri, 14 Oct 2022 - 14min
- 47 - 46_Пра Туманны Альбіон і першую вандроўку ў сьвет капіталістычны.Fri, 30 Sep 2022 - 15min
- 46 - 45_Пра Скарыну Полацкага, сваякоў ягоных і спрэчкі навуковыя.Fri, 23 Sep 2022 - 12min
- 45 - 44_Як Скарына ў Кракаве бакалаўрыят зрабіў.Fri, 09 Sep 2022 - 14min
- 44 - 43_Пра музейную будучыню.Fri, 26 Aug 2022 - 13min
- 43 - 42_Як дзеда шлюбам брацца езьдзіў.Thu, 11 Aug 2022 - 14min
- 42 - 41_ Пра жыццё-быццё за “ першымі і другімі Саветамі”. З сямейнага альбома.
26-га траўня бягучага года актыўны слухач канала “Беларускія байкі” Алег пакінуў у Тэлеграме такі падбадзёрваючы каментар: “Цікава ўсё з прапанаванага... Плюс заўсёды цікавая гісторыя Беларусі, гісторыя Заходняй Беларусі - як там было да 1939?” Праз два месяцы вось такая байка склалася. То слухаце ўспаміны жывыя.
Fri, 29 Jul 2022 - 14min - 41 - 40_пра Скарыну Венскага і Фердынанда І ГабсбургскагаFri, 15 Jul 2022 - 11min
- 40 - 39_Пра “Чортавыя сьлядкі”, Салаўкі і Беламорканал.Fri, 01 Jul 2022 - 14min
- 39 - 38_Пра Настаўніка.Thu, 16 Jun 2022 - 13min
- 38 - 37_пра Скарыну Пражскага
Жыццё вірлівае зноўку да Скарыніяны мяне павярнула. Дзякучы адкрыццю года Скарынавага, што ў Літве распачаўся, атрымалася з доктарам Ільлёю Лямешкіным пазнаёміцца. Які не толькі ў Пражскім Карлавым універсітэце выкладае, але і спадчынаю Скарыны займаецца шчыльна. Вось што ён расказаў пра Скарыну садоўніка і ўзрост ягоны. Удакладнены.
Fri, 03 Jun 2022 - 16min - 37 - 36_Пра вандроўкі і турыстаў-матрацнікаўFri, 20 May 2022 - 13min
- 36 - 35_Пра тое, як археолагі да пачаткаў Русінскага канца Вільні дакОпваліся.Mon, 09 May 2022 - 16min
- 35 - З4_ Пра неадбыўшуюся сустрэчу выпускнікоў і Сябра студэнцкага.Fri, 29 Apr 2022 - 13min
- 34 - 33_Пра хутар дзедаў.Fri, 22 Apr 2022 - 11min
- 33 - 32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца.
32_Пра тое, як пад дзедавым капялюшОм байкі нараджаюцца.Раскажу сёння якіх высілкаў і крэатыву нарыхтоўка адной байкі для адной ўнукі каштуе :). Якія дэтыктыўна - вышукова - вандроўныя зАхады ладзіць даводзіцца. Якія люді цікавыя на шляху трапляюцца. Што ў душы пераплаўляць трэба. Сабе на радасьць і цікаўным слухачам на карысць. То слухайце.
Fri, 08 Apr 2022 - 10min - 32 - 31_Пра ўнуку, мову беларускую і тэхналогію вырабу падкастаў.
Вось час і прыспеў, каб вас, слухачы, з унУкаю крыху бліжэй пазнаёміць. Шчыра распавесці, як так атрымалася, што ў Італійскай Швейцарыі яе мова беларуская напаткала. Чаму, навошта і якімі новымі тэхналогіямі дзЕду авалодаць давялося, каб байка са стала працоўнага ў слухаўкі ейныя і вашыя патрапіць магла. Слухайце, калі зацікавіліся.
Tue, 29 Mar 2022 - 11min - 31 - 30_Пра Вільню РусЬкую і мяккага знака вартасць.
Вітаю! Паслухайце, калі ласка, байку пра Скарыну і Вільню РусЬкую. Пра тое, у якім месцы дом мог стаяць, дзе жылі Францыск з Маргарэтаю, у якім храме дзеці іхныя, верагодна, маглі быць хрышчоныя. Шукаць адказы на пытанні няпростыя дапамагаў нам з унукаю мой калега Альфрэдас Бумблаўскас, доктар і прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Fri, 18 Mar 2022 - 12min - 30 - 29_ Пра вайну, кніжкі і “матронку” Скарынавых ідэнтычнасцяў.
“Паміраць збірайся, а жыта сей” - любіла казаць мая бабуля Надзея. Перапамагаючы роспач і злабу ад таго, што вайна Ўкраіне і свету нясе, бязмерна захапляючыся гераізмам украінцаў, прапаную чарговы сюжэт са Скарынавага цыклу. У ім Сяргей Харэўскі, знаўца не толькі мастацтваў прыгожых, але і чалавек, які ведамі пра Скарыну і ягоныя часы ўзброены, разважае пра з’явы няпростыя. Памяшчаючы іх у гістарычныя кантэксты. То слухайце.
Fri, 04 Mar 2022 - 14min - 29 - 28_ Пра тое, як дзЕда айчыну тройчы абараняў і пераўвасабленні цудадзейныя.
Запрашаю 23 лютага з унукаю разам байку пра асабісты досвед абаронцы айчыны савецкай паслухаць https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. І/ці з сёняшнім часам параўнаць. Алесь.
Wed, 23 Feb 2022 - 15min - 28 - 27_ Пра Віленскія пуцявіны і вусы Скарыны.
Паслуйце байку пра тое, як мала мы ведаем пра Скарыну Віленскага https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Прасвятліць жа тое-сёе нам сёння дапаможа віленчук Сяргей Цемчын, прафесар і доктар габілітаваны, які тэксты Скарынавыя карпатліва дзесяцігоддзямі вывучаў.
Fri, 18 Feb 2022 - 12min - 27 - 26_Пра шлях у Сант'яга дэ Кампастэла
Вітаю! Вось байка пра 300 кіламетровы шлях у Сант’яга дэ Кампастэла https://belaruskiiabaiki.taplink.ws. Пра матывацыю асабістую і лайфхакі па падрыхтоўцы, пра жытло бюджэтнае і стравы смачныя, выпрабаванні ды цікавосткі на шляху. За фотаздымкамі ж і тэкстам ласкава на Патрэон запрашаю. Алесь.
Fri, 04 Feb 2022 - 18min - 26 - 25_Пра Скарынаўскі і іншыя культурныя шляхі Еўропы
Прапаную вам, разам з унукаю, паслухаць аповяд пра існучыя культурныя шляхі Еўропы і будучы Скарынаўскі. Праца над стварэнем якога распачалася летась. Пачуеце як сям’я Еўрапейскіх шляхоў складалася. Ад шляху Святога Якава ў Санц’яга дэ Кампастэла да Шляху Д’Артаньяна і мушкецёраў. Якія мясціны на першым этапе Скарынавага шляху наведваць варта. Куды пазней кіравацца. Акрамя ANCHOR і SPOTIFY cлухаць беларускія байкі на розных пляцоўках можна https://belaruskiiabaiki.taplink.ws Дык запрашаю. Алесь.
Fri, 21 Jan 2022 - 11min - 25 - #24_пра Агінскага, паланез і эміграцыю
Шаноўныя слухачы і слухачкі! Прапаную паслухаць сёння першую байку другога сезона. Пра чаловека слыннага Міхаіла Клеафаса Агінскага і паланез ягоны. Якім чынам яны Беларусь з Італіяй павязалі. Пра тое, як музыка, што з нагоды развітання з Радзімаю ніпісана была, вяртацца дахаты душы чалавечыя кліча.Слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. і пра падтрымку ініцыятывы на плацоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.
Tue, 18 Jan 2022 - 15min - 24 - #23_пра батлейку
Вітанні! Паслухайце, калі ласка, байку пра батлейку беларускую. Якая здаўна свята па беларускіх хатах разносіла, а зараз зноўку да беларусаў вяртаецца. Слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А каб поўны тэкст байкі займець на пляцоўку плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfablesзапрашаю.
Алесь.
Sat, 15 Jan 2022 - 19min - 23 - #22_пра святога Мікалая
Вітаю, сябры! Пачуеце сёння аповед пра Святога Мікалая. Таго, што перад Калядамі падарункі чаканыя дзецям і дарослым у панчохі расьпіхвае. Ці пад ялінкамі ўпрыгожанымі, пакідае. Калі і дзе вера ў яго нарадзілася. Як па свеце пашыралася. У якім сваяцтве з Санта Клаўсам знаходзіцца. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. І да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся. Алесь.
Sat, 15 Jan 2022 - 11min - 22 - #21_пра бусла белага
Вітаю, сябры! Раскажу вам сёння пра выгляд і звычкі птушак незвычайных. Пра жыццё іх міграцыйнае ў свеце і на Беларусі. Пра тое, як і чаму бусел белы настолькі беларусамі ўпадабаны быў, што стаў адным з сімвалаў усёй краіны. Слухаць байку можна, як звычайна, на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. За выявамі ж і тэкстам поўным запрашаю звяртацца на плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Sat, 15 Jan 2022 - 15min - 21 - #20__пра піва
А тут антраполаг харчавання Алесь Белы і сапраўдны піўны гурман Аляксей Ластоўскі дапамогуць нам разабрацца з тым, як і дзе піва на зямлі з’явілася. Калі яно на беларускія землі прыйшло. Які распаўсюд і аўтарытэт/запатрабаванне мела ў даўнія часы. Слухайце пра тое, як піва 20-е стагоддзе перажыло на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube А яшчэ пра барацьбу за якасьць сапраўднага піва і пра піўную глабалізацыю, пра незвычайныя музеі піва ў свеце і пра станаўленне крафтавай яго вытворчасці ў Беларусі. За поўым тэкстам байкі ласкава запрашаю на плацоўку Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 52min - 20 - #19_пра “Купалінку” і розніцу паміж спевамі народнымі і традыцыйнымі.
Прывітанне! Паслухайце, як гучыць “Купалінка” ў выкананні “Песняроў”, Маргарыты Ляўчук і жаночага хору Мінскага манастыра Святой Альжбеты. Каб зразумець і адчуць розніцу паміж народнымі і традыцыйнымі спевамі, слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube спадарынь Наталлю Матыліцкую і Святляну Чакушку. Вось што выбітныя збіральніцы і спявачкі беларскага фальклору думаюць і як прыгожа пяюць. То слухайце і пра падтрымку ініцыяіывы на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables не забывайцеся. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 41min - 19 - #18_як беларусы БАМ будавалі
Вітаю, шаноўныя! Раскажу я сёння байку пра тое, як беларусы ў далёкай Сібіры чыгунку будавалі. Якая БАМам скарочана завецца. Што ад возера Байкала да рэчкі Амур працягнулася. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube каму і навошта чыгунка тая патрэбная была. Што і як беларусы рабілі там ў розныя часы ва ўмовах вельмі неспрыяльных. За тэкстам поўным і рэальнымі фотаздыкамі герояў на Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables запрашаю. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 23min - 18 - #17_пра бабыля Язэпа Драздовіча
Вітанні шчырыя! Паслухайце байку пра Язэпа Драздовіча. Пра пажыццёвы стан кавалера, рэальныя і магчымыя прычыны ягонай бязьмежнай адзіноты. Як жыццё яму нялёгка давалася. Як, насуперак складаным жыццёвым умовам, здолеў ён, у самоце, пакліканне сваё здейсніць. Няўміручыя творы нам пакінуць. Пачуць гаворку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А поўны тэкст байкі і ілюстрацыі да яе шукайце на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 31min - 17 - #16_пра Хаіма Суціна і Еву
Вітаю! Прапаную паслухаць каментар знаўцы мастацтва высокага спадара Сяргея Харэўскага да байкі пра Хаіма Суціна. Мастака сусветна вядомага, які ў нашых краях нарадзіўся, а ў Францыі прыдаўся. І пра творы ягоныя незвычайныя, адзўін з якіх -- “Ева” для многіх беларусаў сімвалічным стаў. Пачуць байку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. А ілюстрацыі пабачыць на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 21min - 16 - #15_пра Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча
Вітаю, сябры! Са шчыраю дапамогаю спадарыні Людзвікі Кардзіс, няспыннай барацьбіткі за вятанне Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільню, нагадаю вам яго фантастычна-трагічную гісторыю. Слухайце байку пра лёсы людзей мужных і прадметаў унікальных. І таму, што 100 гадоў мінула, як музей гэты быў упершыню адчынены. І таму, што 140 прайшло ад народзінаў ягонага заснавальніка Івана Луцкевіча. А яшчэ таму, што ў Вільні Беларускі дом адчыніўся. Дзе месца для Віленскага Беларускага музея 3.0 закладзена. Пачуць байку можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Слухайце, І, пакрысе, пул патронаў падкаста “Беларускія байкі” на Патрыёне https://www.patreon.com/belarusianfables памнажайце. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 21min - 15 - #14_Пра разбітае сэрца Тадэвуша Касцюшкі
Прывітанне! Паслухайце сёння пра прыгоды разбітата сэрца Тадэвуша Касцюшкі. Жыццёвыя і па-за-жыццёвыя. Калі хочаце дазнацца, які ўнёсак у гэта паненкі Людвіка, Альжбэта і Эмілія зрабілі, як і навошта падарожнічала сэрца больш за 160 гадоў пасля смерці героя па гарадах Эўропы -- слухайце байку на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Фотаздымкі прыгажунь, сэрца рабітае і тэкст апавядання на Патрыёне https://www.patreon.com/belarusianfables знаходзяцца. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 37min - 14 - #13_пра нараджэнне музейнай справы і ініцыяцыю ўнукі
Вітаю! А вось байка пра тое, як музейная справа ў свеце нарадзілася. Пра Музей сучаснага мастацтва МоМА з Нью-Йорку і пра тое, як на ягонай выставе ў Лугана (Швейцарыя) музейная ініцыяцыя дзедавай ўнукі адбылася. Пралухаць да вершаванагазавяршэння можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Пачынаем! Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 11min - 13 - #12_пра Мінскае мора/Заслаўскае вадасховішча
Вітанні! Паслухайце байку пра тое, як Мінскае мора (яно ж Заслаўскае вадасховішча) стварался. Як і калі прыхаваная мара беларускаў пра ўласнае мора здзейсннена была. Зусім, як ў «Марскім чалавеку» гурта“Крамбамбулі” пяецца. Слухай це на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. І да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 11min - 12 - #11_пра вандроўку ў Віленскае Зарэчча/ Незалежную Рэспубліку Ўжупіс
Слухайце байку пра тое, як уласнікі “Турбая” Йанінка Млынарова і Йаська Кавалёў з новастворанай віруальнай краіны Байкіі першую вандроўку для дзеда ў Незалежную Рэспубліку Ўжупіс зладзілі. Слухайце на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube байку Ілюстрацыі ж да вандроўкі можна пабачыць на пляцоўцы Патрэон https://www.patreon.com/belarusianfables заадно патронам стаўшы. То далучайцеся. Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 31min - 11 - #10_пра нараджэнне віртуальнай краіны Байкіі
Вітаю, паслухайце, калі ласка, гісторыю пра тое, як віртуальная краіна Байкія створана была. Пра насельнікаў, грамадзянства і летазлічэнне, пра мову, веравызнанне дый форму кіравання дэмакратычную. А яшчэ пра герб і сцяг той краіны, валюту, зносіны міжнародныя, судовую сістэму і ўзнагароды дзяржаўныя. Дзеля зручнасці байку слухаць можна на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Калі спадабалася і жыць там бы схацелі, смела стаўце лайк. Калі ж ілюстрацыі схочаце убачыць ці падтрымаць намер займееце, шыбуйце проста на на пляцоўку Патрэона https://www.patreon.com/belarusianfables Калі не спадабалася, падкажыце, чаму? Алесь.
Fri, 14 Jan 2022 - 20min - 10 - #9_пра мяжу ля станцыі Беларусь
Запрашаю паслухаць аповяд пра тое, як, калі і навошта мяжа ў 20 стагоддзі пад Заслаўем апынулася. Дапаможа мне разабрацца ў гэтым кандыдат навук гістарычных спадар Ігар Мельнікаў. Ён жыццё людзей паміж двума сусветнымі войнам з абодвух бакоў мяжы Беларусі дэталёва даследаваў і чытачам дапытлівым апісаў. То слухайце нас на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Але ж і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfablesдалучацца не саромейцеся.
Thu, 13 Jan 2022 - 16min - 9 - #8_пра Ефрасінню Полацкую і лёсы Крыжа ейнага
Запрашаю паслухаць гісторыю пра Ефрасінню Полацкую і каментар да яе гісторыка і археолага слыннага Сяргея Тарасава. Якою насамрэч была Ефрасіння/ Офрасіння/Афрасіння і дзе зараз Крыж ейны знаходзіца. Слухайце байку на Anchor і Spotify, Apple -, Google- і Yandex-падкастах, ў Facebook, Іnstagram, Тelegram і на Youtube. Ды і да ліку патронаў на https://www.patreon.com/belarusianfables далучацца не саромейцеся.
Thu, 13 Jan 2022 - 11min - 8 - #7_пра Францыска Скарыну і Малую Падарожную КніжкуThu, 13 Jan 2022 - 08min
- 7 - #6_пра Рагнеду з ІзяславамThu, 13 Jan 2022 - 06min
- 6 - #5_пра зубраThu, 13 Jan 2022 - 06min
- 5 - #4_ пра выбар і ахвяраванніThu, 13 Jan 2022 - 05min
- 4 - #3_пра дранікіThu, 13 Jan 2022 - 04min
- 3 - #2_ пра рушнікThu, 13 Jan 2022 - 04min
- 2 - #1_пра КалядыThu, 13 Jan 2022 - 05min
- 1 - #0_прэзентацыя падкаста "Беларускія байкі"Thu, 13 Jan 2022 - 03min
Podcasts ähnlich wie Беларускія Байкі / Belarusian Fables -- падкаст для тых, хто думае па-беларуск
- Global News Podcast BBC World Service
- El Partidazo de COPE COPE
- Herrera en COPE COPE
- The Dan Bongino Show Cumulus Podcast Network | Dan Bongino
- Es la Mañana de Federico esRadio
- La Noche de Dieter esRadio
- Hondelatte Raconte - Christophe Hondelatte Europe 1
- Affaires sensibles France Inter
- La rosa de los vientos OndaCero
- Más de uno OndaCero
- La Zanzara Radio 24
- Espacio en blanco Radio Nacional
- Les Grosses Têtes RTL
- L'Heure Du Crime RTL
- El Larguero SER Podcast
- Nadie Sabe Nada SER Podcast
- SER Historia SER Podcast
- Todo Concostrina SER Podcast
- 安住紳一郎の日曜天国 TBS RADIO
- TED Talks Daily TED
- The Tucker Carlson Show Tucker Carlson Network
- 辛坊治郎 ズーム そこまで言うか! ニッポン放送
- 飯田浩司のOK! Cozy up! Podcast ニッポン放送
- 武田鉄矢・今朝の三枚おろし 文化放送PodcastQR
Andere Kinder und Familie Podcasts
- Sleep Sounds - White Noise & Sleep Music from Calm Cove Calm Cove - Sleep Meditation Music
- Those Oldies But Goodies Dennis Humphrey
- Disney Channel Podcast Disney Channel Australia & New Zealand
- La libre antenne - Olivier Delacroix Europe 1
- 여성시대 양희은, 김일중입니다 MBC
- Dada阿姨說故事 Dada阿姨
- Comedy Old Time Radio Radio Memories Network LLC
- Thrillers Old Time Radio Radio Memories Network
- Por el Placer de Vivir con Cesar Lozano AIRE Radio Networks
- Telugu Stories Kadachepta Team
- Challenge of the Yukon - OTRWesterns.com Andrew Rhynes
- Kaua'i Talk Phil Ladden: The Podcast About Kauai FROM Kauai, Hawaii
- Stories for Kids Mark Gosling
- Mitologia Dalla storia della mitologia del mondo
- 이윤석, 신지의 싱글벙글쇼(종영) MBC