Filtrar por género

Мова 404

Мова 404

Аліна Нагорная

«Мова 404» – гэта беларуская мова ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі – дзяржаўная, але толькі на паперы. У Беларусі ёсць дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Каб вырашыць праблему, яе трэба ўбачыць, а першы крок да вырашэння любой праблемы – асэнсаванне. У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах. «Мова 404» – незвычайная аўдыякніга. У ёй сабраныя не толькі больш за сотню ўласных гісторый беларусаў і беларусак. Чытаюць гэтыя гісторыі таксама звычайныя беларусы і беларускі. З розных краін свету, розных узростаў. Запісвалі ў простых умовах: дома ці на працы, хтосьці на прафесійнай апаратуры, а часцей – на тэлефоне. Але ўсіх іх, і аўтараў і выканаўцаў, аб’ядноўвае неабыякавасць да роднай мовы і жаданне, каб яе стала больш у нашым жыцці. У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас. Аўтарка кнігі - Аліна Нагорная. Над праектам працавалі каманды audiobooks.by і Кніжны Воз. Прыемнага праслухоўвання!

128 - Уступ
0:00 / 0:00
1x
  • 128 - Уступ
    Mon, 10 Oct 2022 - 05min
  • 127 - А-а-а, красный. Так бы и сказали…
    Tue, 11 Oct 2022 - 00min
  • 126 - Мяне туды не бралі, а бралі людзей ніжэйшай кваліфікацыі…
    Wed, 12 Oct 2022 - 01min
  • 125 - Адразу ж ідзе нейкае непаразуменне…
    Thu, 13 Oct 2022 - 02min
  • 124 - Збівалі дубінкамі, білі з нагі ў сонечнае спляценне…
    Fri, 14 Oct 2022 - 02min
Mostrar más episodios