Filtra per genere
- 3 - Павел Булаты. Гісторыя кавы на Беларусі
Выпуск прысвечаны культуры і традыцыі спажывання кавы на Беларусі. Колькі стагоддзяў беларусы п'юць каву? Толькі эліта бавілася кавай, або і просты люд мог сабе дазволіць паспрабаваць моцны духмяны напой? Адкуль дастаўлялі каву ў айчынныя гарады? З якой мовы запазычана слова "кава", што аднолькава гучыць на беларускай, польскай і ўкраінскай мовах? Што пісаў пра каву Адам Міцкевіч у паэме "Пан Тадэуш"? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае гісторык Павал Булаты. Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=aPzaPIh0CLc&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=5
Tue, 06 Sep 2022 - 2 - Алесь Жлутка. Размова пра Францішка Скарыну
Госць Радыё Марыя – мовазнаўца, перакладчык, гісторык, скарыназнаўца Алесь Жлутка. Выпуск прысвечаны Дню нараджэння беларускай друкаванай кнігі. Францішак Скарына пачаў выдавецкую дзейнасць у Празе. Першай кнігай стаў Псалтыр, у якім была пазначана дата завяршэння. Дзякуючы гэтаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года. Сёлета адзначаем дзве важныя даты: 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе, а таксама 500 гадоў з выдання "Малай падарожнай кніжкі" ў Вільні і пачатку кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=i4e1he26IPE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=4
Tue, 06 Sep 2022 - 1 - Размова з мастачкай Аксанай Аракчэевай
Госця Радыё Марыя – беларуская мастачка Аксана Аракчэева, дачка аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння вялікага майстра. У эфіры спадарыня Аксана расказала пра свайго тату і пра кнігу ўспамінаў з прыгожай назвай "Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце" (2019), прысвечаную жыццю і творчасці мастака. Аксана Аракчэева працуе ў кніжнай графіцы і жывапісу. Аформіла больш за 60 кніг, сярод якіх пазнавальныя і любімыя дзеткамі: «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Людмілы Рублеўскай, «Брык і Шуся» Таццяны Сівец, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка!», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Таямніцы нашага садка» Васіля Дранько-Майсюка і іншыя. Нядаўна выдадзены дзве кнігі, у якіх Аксана Аракчэева выступае аўтарам і мастачкай адначасова: "Фанечка" (2020) і "Фанечка: мандарынавая гісторыя" (2021). Спасылка на відэаверсію: https://www.youtube.com/watch?v=Vl-ScudsrBE&list=PLmYS4cZ8qzc_dRzMGbLCCwSBIB7FGbszP&index=16
Thu, 14 Jul 2022
Podcast simili a <nome>
- Global News Podcast BBC World Service
- El Partidazo de COPE COPE
- Herrera en COPE COPE
- The Dan Bongino Show Cumulus Podcast Network | Dan Bongino
- Es la Mañana de Federico esRadio
- La Noche de Dieter esRadio
- Hondelatte Raconte - Christophe Hondelatte Europe 1
- Affaires sensibles France Inter
- La rosa de los vientos OndaCero
- Más de uno OndaCero
- La Zanzara Radio 24
- Espacio en blanco Radio Nacional
- Les Grosses Têtes RTL
- L'Heure Du Crime RTL
- El Larguero SER Podcast
- Nadie Sabe Nada SER Podcast
- SER Historia SER Podcast
- Todo Concostrina SER Podcast
- 安住紳一郎の日曜天国 TBS RADIO
- TED Talks Daily TED
- The Tucker Carlson Show Tucker Carlson Network
- 辛坊治郎 ズーム そこまで言うか! ニッポン放送
- 飯田浩司のOK! Cozy up! Podcast ニッポン放送
- 武田鉄矢・今朝の三枚おろし 文化放送PodcastQR