Filtrar por gênero

Знак бяды

Знак бяды

Васіль Быкаў

Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы “падкоп пад калектывізацыю”. Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і “архітэктар” гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: “Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць”. Пасля выхаду “Знак бяды” назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі “Знака бяды”) разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках “Знака бяды” Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі. Чытае Віталь Краўчанка

28 - Уступ
0:00 / 0:00
1x
  • 28 - Уступ
    Sat, 19 Aug 2023 - 03min
  • 27 - Частка 1
    Sun, 20 Aug 2023 - 25min
  • 26 - Частка 2
    Mon, 21 Aug 2023 - 19min
  • 25 - Частка 3
    Tue, 22 Aug 2023 - 29min
  • 24 - Частка 4
    Wed, 23 Aug 2023 - 20min
Mostrar mais episódios