Nach Genre filtern

Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

fsh1

Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты.


Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

12 - Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова
0:00 / 0:00
1x
  • 12 - Далягляд Special#01: Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова

    Яўген Атцецкі – культурны менеджар у галіне фатаграфіі, са-заснавальнік і менеджар платформы беларускай фатаграфіі ФШ1, са-аргазанізатар гарадскога фестываля фатаграфіі ФШ1 у Мінску. 

    Фатограф і грамадзянскі журналіст. Аўтар фота-праектаў «Пераблытаныя», «Плошча перамен», «Пад атакай». Пераможца конкурсу беларускай праектнай фатаграфіі Prafota 2020 у катэгорыі Doc. Работы Яўгена публікаваліся ў шматлікіх выданнях, сярод якіх Helsingin Sanomat, The New York Times, Новая Газета, Сапіенс, TIMER і іншыя. 

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова – беларуская фатографка, якая жыве ў Вроцлаве, Польшча. Яе праца аб'ядноўвае дакументальную і мастацкую фатаграфію, даследуючы тэмы ўзаемадзеяння людзей, палітычных сістэм і гендэрных роляў. Выпускніца Акадэміі «Фатаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу і Акадэміі мастацтваў у Вроцлаве, цяпер навучаецца ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Опаве. Пераможца конкурсаў TIFA і BIFA, яе працы публікаваліся ў міжнародных выданнях.

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    У бонусным эпізодзе Кацярына і Яўген распавядаюць пра сваю фатаграфічную практыку і праекты, пра тое, як ствараўся Далягляд і чым займаецца ФШ1


    Ягор Войнаў

    https://www.instagram.com/egor_voinov/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    Івона Германэк (Iwona Germanek) https://www.iwonagermanek.com/

    Фотафестываль у Рыбніку https://festiwal.rybnik.pl/

    Падарожжа ФШ1 на фотафестываль у Рыбніку https://youtu.be/0pBjExhAWQQ

    Дыжу Покуй (Duży pokój) https://www.duzypokoj.org/



    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Форма зваротнай сувязі па Далягляду

    https://forms.gle/qyLJaJAkwQMrsuLy8


    Дзякуй, што слухаеце нас!




    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Wed, 23 Oct 2024 - 1h 08min
  • 11 - Далягляд #10: Сафія Садоўская

    Сафія Садоўская – мастацтвазнаўца і куратарка 

    Навучалася ў МДУ на аддзяленні гісторыі мастацтва (2007–2012).

    З 2012 года куратарка праекта «EVAa project» на мяжы сучаснага мастацтва і экалогіі. Куратарка выстаў беларускіх фатографаў у межах фотафестываля ў Лодзі. Сумесна с Ганнай Карпенка курыравала выставу «Бязмежнікі», якая паказвала іншыя гiсторыi беларускага мастацтва. Суаўтар трох кніг для дзяцей пра сучаснае беларускае мастацтва. Падчас працы ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і ў Нацыянальным мастацкім музеі распрцоўвала адукацыйныя праграмы для дзяцей, падлеткаў ды розных груп гледачоў

    https://www.instagram.com/sophia_sadovskaya/

    https://www.instagram.com/sophia.sadovskaya.art/


    У дзясятым эпізодзе мы гаворым пра ўзаемадзеянне фатографа і куратара, супрацьпастаўляем культуру прыродзе, прыгадваем маму Сафіі Ірыну Сухій і яе фатаграфічны бэкграўнд, гаворым пра важнасць прыярытэтаў і каштоўнасцей, пра крызісы і пошук адказаў з дапамогай мастацтва і філасофіі, пра ўключэнне дзяцей у культурныя працэсы, пра падтрымку і цярпенне ў супольнасці, пра ролю культурных інстытуцый, пра кнігу “Гісторыя беларскай фатаграфіі”, пра міжнародныя, беларускія конкурсы і фотафестывалі, а таксама пра досвед работы ў складзе журы на іх. 



    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    - Фота-рок асацыяцыя «Беларускі клімат»

    - Ірына Сухій, Валерый Лабко, Ігар Саўчанка, Аляксандра Салдатава, Сяргей Міхаленка, Аляксей Барысёнак

    - Кніга «Гісторыя беларускай фатаграфіі»


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!




    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Wed, 25 Sep 2024 - 1h 05min
  • 10 - Далягляд #9: Слава Паталах

    Слава Паталах – беларускі прафесійны фатограф з багатым досведам у розных жанрах фатаграфіі, уключаючы партрэтную, сямейную, вясельную і студыйную фатаграфію, а таксама рэпартаж, рэкламу і фотажывапіс. Выкладач уласнага курса і прыватных урокаў. 

    У фатаграфіі шануе шчырасць, прыгажосць навакольнага свету, захапляецца прыпыненнымі момантамі. 

    Фатаграфія – гэта лад жыцця і мыгчымасць знаёміцца з цікавымі людзьмі

    https://slavapotalakh.com/

    https://www.instagram.com/slavapotalakh/


    У дзевятым эпізодзе мы ўзгадваем эпоху глянцавых часопісаў, разважаем, што такое класічны парадны партрэт, абмяркоўваем значэнне фактару часу пры здымцы, дзелімся крыніцамі натхнення, скардзімся на сацыяльныя сеткі, настальгіруем па фотасайтах, гаворым пра пошук свайго творчага шляху і безумоўны даход.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    Атэлье партрэта https://www.a-portret.com/

    Annie Leibovitz https://www.instagram.com/annieleibovitz/?hl=en

    Peter Lindbergh https://www.instagram.com/TheRealPeterLindbergh/

    Henri Cartier-Bresson https://www.magnumphotos.com/photographer/henri-cartier-bresson/

    Robert Doisneau https://www.robert-doisneau.com/en/robert-doisneau/

    Iwona Germanek https://www.iwonagermanek.com/

    Фотасайты 00-х


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Wed, 11 Sep 2024 - 1h 11min
  • 9 - Далягляд #8: Вольга Шукайла

    Вольга Шукайла – фатографка, фотарэдактарка, ментарка. Нарадзілася ў Мінску, а з 2021 года жыве ў Варшаве. Прафесійны досвед у фатаграфіі – 15 год.

    Больш за 7 год Вольга працавала на пазіцыях фотарэдактаркі і фотакарэспандэнткі ў найбуйнейшым незалежным анлайн-медыя ў Беларусі – TUT.BY. Яна здымала падзеі ў Беларусі і за яе межамі. Была запрошанай выкладчыцай па прадмеце «Фотарэдагаванне» ў БДУ. У эміграцыі часткова працягвае займацца рэпарцёрскімі здымкамі. Яе работы публікаваліся ў Le Monde, Der Spiegel, Stern і іншых медыя. Удзельнічала ў групавых фотавыставах у Еўропе, ЗША і Кітаі.

    Сёння Вольга факусуецца на камерцыйных здымках. З 2024 года дзеліцца сваім багатым досведам у фатаграфіі з іншымі як ментар і настаўнік.


    https://volhashukaila.com/

    https://www.instagram.com/volha.shukaila/



    У восьмым эпізодзе мы разважаем пра розніцу ў падыходзе, мысленні і фарматах рэпартажнай і партрэтнай фатаграфіі; абмяркоўваем, колькі здымкаў трэба аддаваць кліенту; якія ўласцівасці павінна мець фатаграфія, каб лічыцца іканічнай; дзе знаходзяцца межы адказнасці фатографа ў стасунку да сфатаграфаваных людзей.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    - Кнiга Moniki Szewczyk-Wittek ‘Jedyne. Nieopowiedziane historie polskich fotografek’

    - Арт-прастора ЦЭХ, Мiнск



    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Wed, 28 Aug 2024 - 1h 07min
  • 8 - Далягляд #7: Міла Іваноўская

    Міла Іваноўская – псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, фатографка. Спецыялізуецца на працы з тэмамі прыняцця свайго цела, знешнасці, а таксама тэме ўзросту. 

    «Адзін з маіх праектаў – “Фотатэрапія: вобраз цела”. Тут я аб’ядноўваю любоў да псіхалогіі і фатаграфіі, дапамагаю людзям пераасэнсаваць сваё стаўленне да ўласнага цела праз аб’ектыў фотакамеры. Гэта праект пра тое, як мы бачым сябе і як можам убачыць сябе па-навому»

    https://www.instagram.com/mila_ivanovskaya



    У сёмым эпізодзе мы гаворым пра тое, як фатографу зрабіць здымак, які спадабаецца мадэлі, пра стандарты знешнасці, пра старасць і выявы старасці, пра “сіндром самазванца”, пра Інстаграм і як ён змяніў наша жыццё, пра творчы крызіс, пра страх выйсці з зоны камфорту, пра адмоўныя адказы на заяўкі, пра навык самападтрымкі, пра ўспрыманне сваёй знешнасці мужчынамі.

    Задаемся пытаннямі:

    - Індывідуальносць – новая прыгажосць? 

    - Ці індывідуальныя альтэрнатыўныя мадэлі? 

    - Ці патрэбна фатографу быць псіхолагам? 

    - У якім узросце людзі адчуваюць сябе найбольш шчаслівымі і чаму? 

    - Чаму нават самыя прыгожыя мадэлі часта сабою незадаволеныя? 



    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    - фотапраект Exactitudes

    https://exactitudes.com/collectie/

    - праекты фатографкі Iness Rychlik

    https://inessrychlik.com/portfolio/photography

    - праект Дзіны Даніловіч «Права на цела»



    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падкаст Далягляд. Форма зваротнай сувязі:

    https://forms.gle/tdmFThB2mpU9Mh2K9


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Wed, 14 Aug 2024 - 1h 15min
Weitere Folgen anzeigen