Nach Genre filtern
- 7848 - Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября
Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio
Wed, 20 Nov 2024 - 32min - 7847 - Міхаіл Самусь. “Бамбіць Варонеж”: што мяняе для Украіны дазвол біць ракетамі ўглыб Расіі?
Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян. Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на выкарыстанне іх ракет па тэрыторыі Расіі і колькі такіх ракет можа атрымаць Украіна? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і што да гэтага можа прывесці? Ці спрацуюць мірныя планы, якія сёння прапаноўваюцца з розных бакоў, і ці існуе ў іх месца для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь
Wed, 20 Nov 2024 - 49min - 7846 - Дзяніс Герасімчык. Салідарнасць: як беларусы дапамагаюць добраахвотнікам ва Украіне
Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне… Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць машыну ад аўташколы? Ці не баяцца людзі ахвяраваць, ведаючы, што спецслужбы Лукашэнкі ўважліва за гэтым сочаць? Якія на сёння патрэбы ў палка Каліноўскага і як лепш дапамогу перадаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык
Wed, 20 Nov 2024 - 30min - 7845 - Павел Усаў. Ад “шматвектарнасці” і “беларускага Смаленска” да ўдараў па Беларусі ракетамі
Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў. Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як адарвацца ад расейшчыны і не “праваліцца ў правінцыйнасць”? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і якія пагрозы гэта нясе? Навошта лукашэнкаўцы працягваюць цырк з кандыдатамі на выбарах і навошта працягваюць валтузню з кіраўніцтвам Лукашэнкі ва УНС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Wed, 20 Nov 2024 - 1h 09min - 7844 - Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября
Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio
Tue, 19 Nov 2024 - 31min - 7843 - Аляксандр Фрыдман. Званок Шольца: навошта канцлер Германіі званіў Пуціну і чаго дасягнуў?
Такое ўражанне, што тэлефонная размова канцлера Германіі Олафа Шольца з Уладзімірам Пуціным стала тым трыгерам, які паўплываў на рашэнне прэзідэнта ЗША, які адыходзіць, наконт дазволу біць углыб Расіі амерыканскімі дальнабойнымі ракетамі. А можа, тая размова і не мела ніякага значэння для рашэння Байдэна. Тым не менш, нежаданне Пуціна, паводле Шольца, размаўляць пра завяршэнне вайны ва Украіне, мусіла паўплываць на веру ў міралюбства Пуціна. Якія насамрэч мэты пераследаваў Шольц, тэлефануючы Пуціну, і ці мае вынік гэтай размовы дачыненне да рашэння Байдэна? Чаго ад рашэння прэзідэнта ЗША наконт выкарыстання Украінай ракет чакаць Беларусі і беларусам? Ці можа Лукашэнка сапраўды аказацца сярод удзельнікаў мірных перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Tue, 19 Nov 2024 - 1h 02min - 7842 - Паліна Прысмакова. Жыве і жыць будзе: як беларусам захаваць сябе за мяжой
Хаця рэжым спрабуе давесці беларусам, што яны нікому за мяжой не патрэбныя і не цікавыя, што вымушаных эмігрантаў, якія выехалі з краіны пад пагрозай пераследу, у эміграцыі чакаюць толькі здзекі і пакуты, беларусы не толькі ўладкоўваюцца на новым месцы, але і паспяхова развіваюць сваю культуру і сваю прысутнасць за мяжой. Так, толькі за апошнія некалькі тыдняў у Польшчы прайшоў чарговы фэст “Бардаўская восень”, а ў Літве — фестываль “Беларусь Старажытная”. І гэта мы не кажам пра шматлікія рок-канцэрты нашых рок-зорак ва ўсім свеце, выданне кніг беларускіх аўтараў, выставы нашых мастакоў і кінафэсты… Што адбываецца з беларускай культурай за мяжой і ці сапраўды яна тут нікому “не цікавая”? Чым жыве Рада БНР і як яна ўплывае на палітычна жыццё беларускай дыяспары? Якія на сёння патрэбы ў беларускамоўнай адукацыі за мяжой і ці існуе яна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сябра Рады БНР Паліна Прысмакова
Tue, 19 Nov 2024 - 39min - 7841 - Наталля Васілевіч. Крызіс веры: ад сустрэчы ў царкве з “байцом СВА” да лекцыі пракурора тэолагам
Следам за школамі і ВНУ лукашэнкаўскі рэжым вырашыў цалкам падпарадкаваць сабе і “рэлігійны кірунак”. Бо, як вядома, рэлігія, як і спорт, мусіць быць па-за любымі палітычнымі падзеямі, калі размова не ідзе пра падтрымку дзейнага рэжыму. А тады і святары з манашкамі мусяць выступаць у падтрымку Лукашэнкі і пэцкацца ў падтрымцы расійскай акупацыі ва Украіне. Для гэтага, напрыклад, у мінскім храме Усіх святых ладзяць сустрэчу школьнікаў з “байцом СВА”, а пракурор расказвае студэнтам-тэолагам пра “генацыд беларускага народа”… Якія мэты пераследуць арганізатары такіх сустрэч у храме і якія пагрозы гэта нясе? Чаго ад студэнтаў-тэолагаў чакаюць пракуроры і ці можна ў сённяшняй Беларусі быць незалежным святаром альбо навукоўцам ад рэлігіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае тэалагіня, экспертка ў галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіроўнай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталля Васілевіч
Tue, 19 Nov 2024 - 52min - 7840 - Ірына Сідорская. У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў — Gender Gap
У Беларусі распадаецца больш за палову шлюбаў. Прычым здрада — гэта не асноўная прычына сумнай статыстыкі. Чаму так? Абмяркоўваем гэта з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама пагаворым пра прэс-сакратарку Трампа, забарону "прапаганды чайлд-фры" і "ў Беларусі не дай-Божа жанчыну выберуць".
Tue, 19 Nov 2024 - 41min - 7839 - Апошні жэст Байдэна і нічога апроч "нада" — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября
Апошні жэст Байдэна і нічога апроч "нада" — Еўразум за 18 лістапада | Новости Беларуси за 18 ноября by Euroradio
Mon, 18 Nov 2024 - 36min - 7838 - Вікторыя Фёдарава. Ці чакае адказных за рэпрэсіі самасуд з боку рэпрэсаваных беларусаў?
Перасцярогі, што пасля таго, як лукашэнкаўскі рэжым будзе зрынуты, пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы і асабліва сваякі тых, хто загінуў альбо страціў здароўе за кратамі, будуць настойваць на жорсткім пакаранні ўсіх датычных да рэпрэсій, выявіліся перабольшанымі. Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і праваабарончы цэнтр “Вясна” выпусцілі даследаванне “Як успрымаюць справядлівасць людзі, што перажылі катаванні і жорсткае абыходжанне”. Большасць рэспандэнтаў (84%) перакананыя, што ступень вінаватасці і пакаранне для тых, хто ўчыніў злачынствы, павінен вызначаць суд у індывідуальным парадку, а 56% лічаць, што вінаватых трэба пазбавіць права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю. Як праводзілася даследаванне, было гэта класічнае апытанне ці глыбінныя інтэрв’ю? Якой рэакцыі чакалі праваабаронцы і ці сталі адказы апытаных нечаканымі? Ці можна казаць, што атрыманыя вынікі адпавядаюць рэчаіснасці, і якія высновы робяць эксперты ў выніку даследавання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае праваабаронца прававой ініцыятывы “Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі” Вікторыя Фёдарава
Mon, 18 Nov 2024 - 38min - 7837 - Роза Турарбекава. Ці знойдзецца для Лукашэнкі месца за сталом перамоў па Украіне
Ці была насамрэч размова паміж Трампам і Пуціным наконт мірных перамоў па Украіне, дакладна не вядома. А вось што такая размова ў “крамлёўскага старца” з канцлерам Германіі Шольцам мела месца, пацвердзілі абодва бакі. І Шольц заклікаў Пуціна да перамоў з Украінай “дзеля дасягнення міра”. Адказ Пуціна — маштабная ракетная атака на гарады Украіны. Тым не менш, імавернасць мірных перамоў прымушае выказвацца на гэтую тэму розных палітыкаў. Але калі прэзідэнт Польшчы Дуда кажа: ніякіх перамоў па Украіне без Украіны — то Лукашэнка фармулюе сваё “патрабаванне” інакш: ніякіх перамоў па Украіне без Лукашэнкі… Чаму еўрапейскія лідары актывізавалі спробы пагаварыць з Пуціным і што ім дае падставы лічыць, што той гатовы прыслухацца да заклікаў пачаць мірныя перамовы з Украінай? Ці атрымаецца ў лабістаў Лукашэнкі пераканаць заходніх палітыкаў у неабходнасці пасадзіць яго за стол перамоў па Украіне і чаго баіцца Лукашэнка, калі такія перамовы пройдуць без яго? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Mon, 18 Nov 2024 - 1h 00min - 7836 - Кандыдытапад і подлы калій — Еўразум за 15 лістапада | Новости Беларуси за 15 ноябряFri, 15 Nov 2024 - 34min
- 7835 - Ва Украіне арыштавалі Шаўчэнку: Кіеў падае сігнал Лукашэнку?Fri, 15 Nov 2024 - 40min
- 7834 - Як Лукашэнка адпомсціў Дуду і што схаванае за фота Марыі КалеснікавайFri, 15 Nov 2024 - 59min
- 7833 - Залатая сякера, людзі бягуць з "выбараў", непатрэбная АЭС. Стрым з КныровічамFri, 15 Nov 2024 - 52min
- 7832 - Чым адказалі канадцы на прапанову Лукашэнкі наконт калію
Барацьба з коштамі на ўгнаенні, гістарычны максімум долара і як мігранты дапамагаюць беларускаму рублю — пра ўсё гэта слухайце ў нашай рубрыцы "Хаў мач".
Fri, 15 Nov 2024 - 07min - 7831 - Ці варта тэрмінова набываць біткоінFri, 15 Nov 2024 - 54min
- 7830 - Паход па біткоін і нежаночая пасада — Еўразум за 14 лістапада | Новости Беларуси за 14 ноября
Паход па біткоін і нежаночая пасада — Еўразум за 14 лістапада | Новости Беларуси за 14 ноября by Euroradio
Thu, 14 Nov 2024 - 38min - 7829 - Валер Руселік: адчапіцеся ад нас і не замінайце нам жыць — наша спрадвечная ідэя
Нас увесь час пераконваюць у тым, што мы не нацыя, а нейкія недарэкі, што мы нейкія недаробленыя, што нас няма, што мы не такія як ёсць, а нейкія зусім іншыя. А мы спрадвеку толькі таго і хочам, каб ад нас адчапіліся ўрэшце. Бо ў нас ёсць нашая зямля, па якой хадзілі нашыя продкі, дзе ходзім мы, дзе будуць хадзіць нашыя дзеці — мы ёсць, не замінайце нам папросту жыць! І мы гэтага даможамся, бо “Беларусь жыве і жыве вечна!”, перакананы Валер “Дарога” Руселік. Пра тое, чаму беларусаў не зламіць ніякімі выпрабаваннямі, ці здолеем мы адрадзіцца пасля новай хвалі русіфікацыі і рэпрэсій пасля 2020 года, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерам “Дарогай” Руселікам.
Thu, 14 Nov 2024 - 59min - 7828 - Нястрашныя анкеты і шапачкі з фольгі — Еўразум за 13 лістапада | Новости Беларуси за 13 ноября
Нястрашныя анкеты і шапачкі з фольгі — Еўразум за 13 лістапада | Новости Беларуси за 13 ноября by Euroradio
Wed, 13 Nov 2024 - 31min - 7827 - Ці спыніць Трамп вайну ва Украіне і рабаванні крамаў у КаліфорнііWed, 13 Nov 2024 - 46min
- 7826 - Пра Інтэрпал, разводы і пагрозу дэпартацыі: дзе шукаць выйсцеWed, 13 Nov 2024 - 48min
- 7825 - Як прыход у Белы дом Трампа зменіць Еўропу і ці спыніць ён вайнуWed, 13 Nov 2024 - 52min
- 7824 - Ці ўратуе Беларусь ад агрэсіі Масквы “патрыятызм” лукашыстаўWed, 13 Nov 2024 - 51min
- 7823 - Рана радавацца і новы маніфест — Еўразум за 12 лістапада | Новости Беларуси за 12 ноября
Рана радавацца і новы маніфест — Еўразум за 12 лістапада | Новости Беларуси за 12 ноября by Euroradio
Tue, 12 Nov 2024 - 34min - 7822 - Ці стане прыход Трампа да ўлады канцом дэмакратыі ва ўсім свецеTue, 12 Nov 2024 - 59min
- 7821 - Пра еўрапейскі тур, выбар, выбары і чаму “Беларусь не Лукашэнка”Tue, 12 Nov 2024 - 46min
- 7820 - Ціск vs гандаль: ці існуе бяспройгрышная стратэгія вызвалення палітвязняўTue, 12 Nov 2024 - 59min
- 7819 - Званок Трампа і камфортная сума — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября
Званок Трампа і камфортная сума — Еўразум за 11 лістапада | Новости Беларуси за 11 ноября by Euroradio
Mon, 11 Nov 2024 - 36min - 7818 - “Не на таго паставілі”: ці атрымаецца ў Ціханоўскай пасябраваць з ТрампамMon, 11 Nov 2024 - 1h 00min
- 7817 - “Напісаць Качанавай”: якія пытанні можна так вырашыць і ці гэта бяспечна?Mon, 11 Nov 2024 - 42min
- 7816 - Супадзенне: як звязаныя віншаванні Трампа і “памілаванне” палітвязняўMon, 11 Nov 2024 - 1h 01min
- 7815 - Gender Gap: ці саспела Амерыка для жанчыны-прэзідэнта і пры чым тут ЛукашэнкаMon, 11 Nov 2024 - 46min
- 7814 - Вольга Гарбунова: паразуменне, справядлівасць, бяспека — тры словы маёй ідэі
7 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — праваабаронца, былая палітзняволеная, былая прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і былая кіраўніца грамадскага аб’яднання “Радзіслава”, заснавальніца Фонду падтрымкі “21 траўня” Вольга Гарбунова. Як бы складана ні было, якім бы невыносным ні падавалася гэта сёння, але мы павінныя навучыцца размаўляць адно з адным, са сваімі апанентамі і ідэалагічнымі ворагамі. Гэта неабходна для таго, каб мы нарэшце дасягнулі грамадзянскага паразумення. Без яго немагчыма не тое што глядзець у нейкую далёкую будучыню краіны, але і захаваць яе ўвогуле, перакананая Вольга Гарбунова. Пра тое, чаму мы павінныя думаць не пра помсту, а шукаць шляхі паразумення са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі, ці магчыма дасягнуць справядлівасці без пакарання і як нам справіцца з траўмай 2020 года, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Гарбуновай.
Thu, 07 Nov 2024 - 57min - 7813 - Навошта Лукашэнка паспяшаўся павіншаваць Трампа — Кавалеўскі
Дыпламат мяркуе, што дэмсілы мусяць вельмі пастарацца, каб новы ўрад разумеў, што адбываецца ў Беларусі.
Wed, 06 Nov 2024 - 11min - 7812 - Нямецкія п'яніцы і нашчадкі кланаванай тхарыхі Антоніі — #ІхНоравы
У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці. Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат. Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Wed, 06 Nov 2024 - 02min - 7811 - Кланаваная тхарыха і "залаты век для Амерыкі" — Еўразум за 6 лістапада | Новости за 6 ноября
Кланаваная тхарыха і "залаты век для Амерыкі" — Еўразум за 6 лістапада | Новости за 6 ноября by Euroradio
Wed, 06 Nov 2024 - 34min - 7810 - Андрэй Казакевіч. Ці магчыма пазбегнуць умяшання Масквы ў беларускія выбары
Здавалася б, якое дачыненне і, адпаведна, якую значнасць для Беларусі маюць ці, хутчэй, могуць мець у будучым прэзідэнцкія выбары ў Малдове — блізкае да нулявога, скажа пераважная большасць беларусаў. І мелі б рацыю, калі б побач з намі не была Расія са сваім бачаннем таго, якім мусіць быць палітычны лад у нашым рэгіёне. Насамрэч Расія чамусьці лічыць сферай сваіх інтарэсаў не толькі наш рэгіён, але гэта крыху іншая гісторыя. Якая не робіць лягчэйшым палітычную будучыню нашай краіны. Чым адметная прэзідэнцкая кампанія 2024 года ў Малдове і якую ролю ў ёй адыграла Расія? Якім чынам выбары ў Малдове тычацца Масквы і якая роля адводзілася ў гэтай гульні Крамля Мінску? Якія высновы варта зрабіць беларусам з выбарчых кампаній як у Малдове, так і ў Грузіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", заснавальнік Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі Андрэй Казакевіч
Wed, 06 Nov 2024 - 47min - 7809 - Аліса Рыжычэнка. Як звязаныя “выбары” і курс долара і пры чым тут вайна і санкцыі
Нечакана стала вядомая ўся праўда аб прычынах, якія змусілі Лукашэнку прызначыць “выбары” на самы блізкі з магчымых тэрмінаў. І праўда гэтая вельмі не спадабаецца беларусам, бо наўпрост звязаная з… курсам долара! Паводле інфармацыі аднаго “вартага даверу” тэлеграм-канала, спяшацца з “выбарамі” прымусіла тое, што расійскі рубель у найбліжэйшы час чакае моцная дэвальвацыя, якая прывядзе да дэвальвацыі рубля беларускага. А калі дадаць сюды інфармацыю пра дэфіцыт долараў і еўра ў “фінансавай сістэме Лукашэнкі” (цытата), то і ўвогуле ўсё робіцца зразумела… Ці сапраўды існуе дэфіцыт долараў і еўра ў “фінансавай сістэме Лукашэнкі” і наколькі вялікая імавернасць хуткай дэвальвацыі расійскага рубля? Пра што сведчаць спробы рэжыму вярнуць пенсіянераў на працу і ці ўратуюць сітуацыю гастарбайтары? Ці спрацуе прапанаваная Лукашэнкам стратэгія выратавання «Белкалію» і пры чым тут абыход санкцый? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
Wed, 06 Nov 2024 - 50min - 7808 - Павел Баркоўскі і Юлія Катаржынская. PRADMOVA 2024: ці мае сёння інтэлектуальная кніга свайго чытача
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 працягвае свой рух запланаваным маршрутам і следам за Вільняй і Берлінам рыхтуе пляцоўкі для сустрэч і прэзентацый у Варшаве. Усяго таго, што мы так любім і што дазваляе шырокай аўдыторыі паглыбіцца ў свет сучаснай беларускай літаратуры, культуры і мастацтва. Чым PRADMOVA 2024 адрозніваецца ад фэстаў мінулых гадоў і ці абышлося гэтым разам без скандалаў? Якія тэмы абраныя для дыскусій і на якія выклікі адказвае сёлетняя PRADMOVA? Чым PRADMOVA не падобная на іншыя літаратурныя імпрэзы і якія цікавосткі рыхтуе фэст у Варшаве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнікі аргкамітэта Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 2024 Павел Баркоўскі і Юлія Катаржынская.
Wed, 06 Nov 2024 - 38min - 7807 - Павел Усаў. “Каб ванітавала ад кожнага”: прагнозы Гайдукевіча спраўджваюцца
Цэнтрвыбаркам у выніку зарэгістраваў толькі 7 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на “кандыдаты ў прэзідэнты”. Хаця пры жаданні мог бы не толькі паўтарыць, але нават і перавысіць паказчык 2010 года. Але толькі паводле колькасці, не паводле якасці зарэгістраваных ініцыятыўных груп. Дакладней — тых персанажаў, за якіх тыя групы будуць збіраць подпісы на вылучэнне іх кандыдатамі. Бо ў гэтым выпадку ў спісе не толькі няма ніводнага сапраўднага апанента Лукашэнкі, але і ўвогуле ўсе яны здольныя выконваць прадказанне Гайдукевіча — выклікаць ваніты ў праціўнікаў рэжыму… Чым адметны спіс асобаў, ініцыятыўныя групы якіх зарэгістравалі, і на каго разлічаныя гэтыя гульні ў дэмакратычнасць выбарчай кампаніі? Чаго баіцца рэжым, раскручваючы напярэдадні выбарчай кампаніі чарговую хвалю рэпрэсій, і ці здолее ў выніку атрымаць жаданую легітымнасць? Ці існуе стратэгія на выбары, якая была б прывабнай для людзей унутры краіны, і ці трэба ўвогуле дэмсілам прапаноўваць нейкія стратэгіі і хоць неяк рэагаваць на выбарчы фарс ад Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Wed, 06 Nov 2024 - 58min - 7806 - Трамп ці Харыс і мова за грошы — Еўразум за 5 лістапада | Новости Беларуси за 5 ноябряTue, 05 Nov 2024 - 40min
- 7805 - Аляксандр Фрыдман. Пра “малдаўскі сцэнар Крамля”, санкцыі на калій і “шоу спойлераў”
Санкцыі па-ранейшаму не працуюць. І не працуюць так добра, што ўзніклі вельмі вялікія праблемы з пастаўкамі беларускіх калійных угнаенняў за мяжу. Але Лукашэнка знайшоў выйсце і прапанаваў расіянам увайсці ў “картэльную змову” ды зменшыць здабычу калія. Не адстае ад яго ў крэатыўнасці і Цэнтрвыбаркам, займаючыся рэгістрацыяй ініцыятыўных груп на “выбары”. Да прыкладу, яны зарэгістравалі ініцыятыўную групу Ганны Канапацкай, што досыць камічна. Што не так з “картэльнай змовай”, прапанаванай Лукашэнкам, і ці дапаможа яна "Беларуськалію"? Якім чынам Расія спрабавала паўплываць на вынік выбараў у Малдове і пры чым тут выбары ў ЗША? Як змянілася рыторыка адносна прычын пачатку вайны ў Пуціна і Лукашэнкі і ці чакаць у хуткім часе перамоў па Украіне? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Tue, 05 Nov 2024 - 58min - 7804 - Таццяна Нядбай і Катажына Дрозд-Урбаньска. Прэмія Гедройця-2024
Неўзабаве будуць абвешчаныя пераможцы прэміі Ежы Гедройця — найбуйнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі за найлепшую кнігу прозы, што выйшла летась на беларускай мове. Прэміі, якая ўручаецца штогод з 2012 года, лаўрэатамі якой былі выбітныя творы таленавітых пісьменнікаў — і якую ледзь не штогод суправаджалі ці скандалы, ці абурэнне… з розных нагодаў. Якія тэмы і жанры былі сёлета найчасцей прадстаўленыя сярод канкурсантаў і як фармавалася журы прэміі? Ці былі сёлета складанасці з напаўненнем конкурснага спісу і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся журы і арганізатары прэміі? Якім чынам у фінальным спісе ўтварылася “гендарная роўнасць” і чаму другі год запар узнагароджанне праходзіць менавіта ў Гданьску? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўніца аргкамітэта прэміі Гедройця-2024, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і сябра журы прэміі, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Катажына Дрозд-Урбаньска
Tue, 05 Nov 2024 - 39min - 7803 - Юрась Губарэвіч. “Парад кандыдатаў”: навошта Губарэвіч хацеў трапіць у выбарчы фарс
За тым, як цягам ледзь не аднаго дня ахвочыя скласці канкурэнцыю на “выбарах” Лукашэнку здзейснілі набег на Цэнтрвыбаркам, сачыць было і смешна, і сумна. Калі зарэгіструюць усіх, то ўдзельнічаць у выбарчым рытуале будуць ініцыятыўныя групы 8 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. А магло б быць і больш, калі б ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу лідара руху “За Свабоду” і намесніка Латушкі ў НАУ Юрася Губарэвіча. Але цуду не здарылася. Як у сэнсе рэгістрацыі, так і ў дачыненні да таго, як гэтая ініцыятыва Губарэвіча ўспрынятая ў дэмсупольнасці. Якія мэты пераследаваў Губарэвіч, падаючы дакументы ў ЦВК, і ці сапраўды разлічваў на рэгістрацыю? Ці варта нават такім чынам браць удзел у выбарчым фарсе і ці была на такія дзеянні згода паплечнікаў з дэмруху? Якім быў план на выпадак рэгістрацыі і ці варта дэмсілам выдумляць нейкую стратэгію на гэтыя выбары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, каардынатар праграмы “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі” Юрась Губарэвіч
Tue, 05 Nov 2024 - 56min - 7802 - Ірына Сідорская. Gender Gap: як “гендарны баланс” сярод спойлераў дапаможа Лукашэнку “выйграць”
Калі спачатку былі вялікія сумневы ў тым, што ў рэжыму атрымаецца хоць некага, апроч Гайдукевіча-малодшага, угаварыць паўдзельнічаць у выбарчым рытуале ў якасці спойлера, то потым стала цікава, да якой лічбы гэтую колькасць ахвочых давядуць. Найбольш адметным момантам кампаніі стала досыць вялікая колькасць заявак ад прэтэндэнтак-жанчын. Такое адчуванне, што для Лукашэнкі спецыяльна ствараюць нейкі “гендарны баланс” у камандзе спойлераў. Але з якой мэтай? Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
Tue, 05 Nov 2024 - 44min - 7801 - Саладуха за НАТА і чаканне легалізацыі — Еўразум за 4 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября
Саладуха за НАТА і чаканне легалізацыі — Еўразум за 4 лістапада | Новости Беларуси за 4 ноября by Euroradio
Mon, 04 Nov 2024 - 30min - 7800 - Наталля Васілевіч. Чаму святары знікаюць з сацсетак і ці могуць вернікі не ісці на “выбары”
Упаўнаважаны па справах рэлігіі Аляксандр Румак напярэдадні выбараў яшчэ раз вырашыў акрэсліць месца гэтай самай рэлігіі ў лукашэнкаўскай дзяржаве. Паводле яго пераканання, рэлігійныя арганізацыі “не могуць умешвацца ў палітыку” (прывітанне манашкам Свята-Елісавецінскага манастыра), святары “не могуць браць удзел у пратэстах, крытыкаваць дзяржаву і заклікаць (вернікаў) да палітычнай актыўнасці”. Але выглядае на тое, што гэтыя забароны не распаўсюджваюцца на святароў альбо манашак, якія ўхваляюць дзеянні Лукашэнкі і заклікаюць да актыўнай палітычнай падтрымкі яго дзеянняў… Што насамрэч адбываецца і чаму святары знікаюць з сацсетак? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць вернікаў і чаму гэтага не робіць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і праваабароны, сяброўка Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Mon, 04 Nov 2024 - 54min - 7799 - Яўген Магда і Андрэй Ягораў. “Зайшлі не ў тыя дзверы”: ці атрымаецца ў Лукашэнкі апраўдацца за Бучу
Што сёння ўяўляюць сабой беларуска-ўкраінскія адносіны, здавалася б, зразумела ўсім і без асаблівых тлумачэнняў: Беларусь — краіна-суагрэсар у вайне Расіі супраць Украіны. Адпаведна, беларуска-ўкраінская мяжа больш нагадвае лінію фронту сваімі ўмацаваннямм, Лукашэнка і яго прыхільнікі — нерукапаціскальныя як ва Украіне, так і на Захадзе. Ну, і ўсё астатняе, што з гэтай сітуацыі вынікае. Што ж да разумення, што пераважная большасць беларусаў вайны не падтрымлівае, а “лукашысты не роўна беларусы”, то яно нібыта ёсць, але часам пад бомбамі пра гэтае разуменне людзі забываюць. Што насамрэч сёння адбываецца ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і ці існуюць для ўкраінскай улады беларускія дэмсілы? Якім чынам Лукашэнка можа вярнуць сабе прыхільнасць Украіны і на якіх умовах гэта можа адбыцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць украінскі палітолаг, кіраўнік Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і беларускі палітычны аналітык, метадолаг і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў
Mon, 04 Nov 2024 - 42min - 7798 - Роза Турарбекава. “Рэальна нічога не значыць”: пра выбарчы трэш у Мінску і парад кандыдатаў
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў 3 лістапада ў Малдове. Як высветлілася, шмат каму з грамадзян Малдовы, якія жывуць і працуюць у Расіі, ці то не спадабаліся тыя ўчасткі для галасавання, якія працавалі пры малдаўскіх консульствах у расійскіх гарадах, ці то ім там бюлетэняў для галасавання не хапіла, але яны “самаарганізаваліся” і самалётамі паляцелі галасаваць у Мінск. З уласнай ініцыятывы і за ўласныя грошы. Бывае, напэўна, і такое ў малдаван. Дарэчы, беларусам таксама абяцаюць прэзідэнцкія выбары 26 студзеня 2025 года. Але ні ў Кішынёў, ні ў які іншы горад любой краіны беларусы замежжа паехаць і прагаласаваць не змогуць. Пра гэта лукашэнкаўская прапаганда вам чамусьці расказваць не будзе так, як цяпер расказвае пра малдаван у Мінску. Чым адметныя выбары ў Малдове і пра што сведчыць сітуацыя з галасаваннем малдаван з Расіі ў Мінску? Ці варта звяртаць увагу на колькасць імёнаў у спісе кандыдатаў на ўдзел у выбарчым рытуале і ці ёсць сярод іх хоць адзін сапраўдны апанент Лукашэнкі? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” ці за Гайдукевіча і як змяняецца міграцыйная палітыка краін ЕС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Mon, 04 Nov 2024 - 48min - 7797 - Уладзімір Жыгар. Хто з “сям’і Лукашэнкі” корміцца за кошт БЕЛАЗа
Першае расследаванне, датычнае айчыннага аўтагіганта, завода БЕЛАЗ, BELPOL выклаў 18 жніўня. Але матэрыялаў пра гэтае прадпрыемства і карупцыйныя схемы вакол яго ў BELPOL назбіралася столькі, што ўсе яны не змясціліся нават у дзвюх частках расследавання. 29 верасня выйшла частка другая, і вось надышоў час трэцяй. І расследавальнікі ўжо папярэджваюць — і яна не будзе апошняй, столькі “схематозу” і карупцыі выявілася. І працягвае выяўляцца дагэтуль. Хто яшчэ апроч апублічаных раней асоб зарабляе на шэрых схемах вакол завода БЕЛАЗ і якое яны маюць дачыненне да сям’і Лукашэнкі? Якім чынам Лукашэнка спрабуе ўлезці ў вугальназдабыўны бізнес на акупаваных тэрыторыях Украіны і пры чым тут БЕЛАЗ? Колькі грошай страціў БЕЛАЗ на схемах вакол яго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
Mon, 04 Nov 2024 - 50min - 7796 - Палаючыя МАЗы і незалежная Канапацкая — Еўразум за 1 лістапада | Новости Беларуси за 1 ноября
Палаючыя МАЗы і незалежная Канапацкая — Еўразум за 1 лістапада | Новости Беларуси за 1 ноября by Euroradio
Fri, 01 Nov 2024 - 31min - 7795 - Дзяды: што прымушае беларусаў і ў замежжы ўспамінаць продкаў
2 лістапада беларусы Варшавы збяруцца разам, каб успомніць сваіх продкаў. Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. І як бы далёка нас ні закінула ад зямлі, дзе цяпер ляжаць нашыя дзяды, беларусы на іх не забываюцца. Чым для беларусаў так важныя Дзяды і чаму мы павінныя працягваць успамінаць продкаў нават у эміграцыі? Якія мерапрыемствы запланаваныя на Дзяды і як актыўна далучаюцца беларусы? Ці лёгка беларусам заставацца беларусамі ў эміграцыі і як на гэтае захаванне сваёй ідэнтычнасці ўплывае працэс інтэграцыі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сябра Управы партыі БХД, дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Яўген Дудкін
Fri, 01 Nov 2024 - 41min - 7794 - Уладзімір Пугач. Юбілейны J:МОРС: якія сюрпрызы рыхтуюць музыкі да 25-годдзя гурта
Гурт J:МОРС святкуе 25-годдзе вялікім канцэртам у Варшаве. Не таму, што ў славутага гурта еўрапейскі ці нават сусветны тур з нагоды юбілею, а таму, што музыкі J:МОРС, як і сотні тысяч беларусаў, вымушаныя былі з’ехаць з радзімы праз пераслед з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але ўдзельнікі гурта не пакінулі творчасць і ў вымушанай эміграцыі. Як доказ — і новыя песні, і новыя кліпы, і гастролі, і гэты вялікі канцэрт на адной з найбуйнейшых пляцовак Варшавы. З якім багажом гурт J:МОРС прыйшоў да свайго 25-годдзя і як за гэтыя гады змяніўся? Якія сюрпрызы чакаюць прыхільнікаў на канцэрце і чым гэты канцэрт мусіць стаць адметным? Як вымушаная эміграцыя паўплывала на саміх музыкаў і на іх творчасць, ці не зацыкліваюцца яны ў эмігранцкай тэматыцы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гурта J:МОРС Уладзімір Пугач
Fri, 01 Nov 2024 - 35min - 7793 - Аляксандр Кныровіч. Пра эканоміку, выбары, “разумнае галасаванне” і рынкі Афрыкі
У гонцы, хто хутчэй і больш крынжова (закрэслена) яскрава запэўніць Лукашэнку ў неабходнасці балатавацца сёмы раз на прэзідэнта, добра што не спынілася праца на ўсіх прадпрыемствах і ва ўстановах краіны — так усе кінуліся навыперадкі здымаць ролікі. І гэта зразумела, бо гледзячы на тое, якія пагрозы напярэдадні выбараў зноў (зайздросная цыклічнасць у 5 гадоў!) узніклі перад краінай, цяжка ўявіць, хто яшчэ зможа беларусаў уратаваць. І накарміць. Бо галодныя часы надыходзяць… Чым адметная выбарчая кампанія 2025 года і як яна ўплывае на эканоміку? Якія варыянты ўдзелу ці няўдзелу ў галасаванні ёсць у беларусаў і пры чым тут галасаванне за Гайдукевіча? Ці варта Беларусі разлічваць на рынкі Афрыкі і ці заменіць "Беллегпрам" сэканд-хэнды? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
Fri, 01 Nov 2024 - 53min - 7792 - Іх норавы: Вяртанне вампіркі ды таямнічая пасылка
У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі. Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі. Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей.
Fri, 01 Nov 2024 - 04min - 7791 - Міхаіл Кірылюк. “Часам не да законаў”: як гэты падыход працуе падчас выбараў
15Беларусь працягвае жыць у парадыгме “иногда не до законов”. Прычым гэта ідзе не ад нейкіх маргіналізаваных асоб ці суб’ектаў — так сябе паводзіць дзяржава Беларусь на чале з Лукашэнкам, яго хаўруснікамі і сілавікамі. І ў гэты час яны ладзяць нешта пад назвай “прэзідэнцкія выбары”. Каб усё “было паводле закона” і Лукашэнка “законна” працягнуў кіраваць краінай. У той час, калі матэрыялы з доказамі яго злачынстваў перададзеныя ў Міжнародны крымінальны суд. Ці варта чакаць сюрпрызаў ад выбарчага рытуалу, які ладзяць для Лукашэнкі, і што азначае агучаная пазіцыя Еўрапарламента датычна гэтага выбарчага фарса ? Ці варта Лукашэнку чакаць ордара з Гаагі і што гэта для яго мяняе? Як можна легітымізаваць Лукашэнку праз галасаванне “супраць усіх” і як на беларусаў адбіваюцца змены ў міграцыйнай палітыцы краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Каардынацыйнай рады з фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” Міхаіл Кірылюк
Fri, 01 Nov 2024 - 35min - 7790 - Навошта Беларусі яшчэ адзін цэлюлозны камбінат. Эканамічныя навіны Беларусі за тыдзень
Сёння пагаворым пра ідэальны бізнес-цыкл палаючых аўтобусаў МАЗ, навошта Беларусі яшчэ адзін цэлюлозны камбінат і як Лукашэнка зноў просіць у Расіі грошы.
Fri, 01 Nov 2024 - 06min - 7789 - Робат замест Лукашука і 7 канкурэнтаў — Еўразум за 31 кастрычніка | Новости Беларуси за 31 октября
Робат замест Лукашука і 7 канкурэнтаў — Еўразум за 31 кастрычніка | Новости Беларуси за 31 октября by Euroradio
Thu, 31 Oct 2024 - 39min - 7788 - Вольга Дабравольская. “Жалезная завеса”: ці стане яна перашкодай для ўцекачоў з Беларусі
Змены ў міграцыйнай палітыцы, увядзенне якіх анансавалі новыя польскія ўлады, ніяк не закрануць беларусаў. Найхутчэй, мэты ўскладніць жыццё беларусам ініцыятары адпаведных зменаў у міграцыйнае заканадаўства Польшчы не ставяць. Але гэта можа атрымацца “міжволі” — проста таму, што закон у дэмакратычнай краіне роўны для ўсіх. Ці вядома ўжо дакладна, якія канкрэтна змены прапануецца ўнесці ў міграцыйнае заканадаўства Польшчы? Якія высновы можна зрабіць з той інфармацыі, якая ёсць на сёння, і ці сапраўды існуе імавернасць, што гэтыя змены закрануць і беларусаў? Якія могуць быць новыя складанасці для тых, хто вымушаны будзе ратавацца ад лукашэнкаўскага рэжыму ў Польшчы, і ці ёсць магчымасць гэтых складанасцяў пазбегнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская
Thu, 31 Oct 2024 - 49min - 7787 - Валерый Кавалеўскі. “Акно ў Еўропу”: хто адчыніць яго для Лукашэнкі і на якіх умовах
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо дае інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Скабеевай. А ў Мінск на міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы прыбывае міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта. Можна было б падумаць, што гэта прыкметы пачатку дыялога як мінімум ЕС з Беларуссю, але ў гэты ж час Польшча заяўляе пра намер паставіць “жалезную заслону” на мяжы з нашай краінай, Еўрапарламент заяўляе, што лукашэнкаўскія “выбары” ніякімі выбарамі не з’яўляюцца, а Данія кажа пра намер прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і выдаваць замест іх беларускім уцекачам ад рэжыму “пашпарты замежніка”. Ці сапраўды існуе імавернасць, што ў Еўропе знойдуцца лабісты рэжыму Лукашэнкі і хто гэта можа быць? Якія выгоды можа атрымаць ЕС ад аднаўлення адносінаў з Мінскам і на якіх умовах? Чым небяспечная “жалезная заслона” на польска-беларускай мяжы для апанентаў рэжыму Лукашэнкі і як развіваецца Стратэгічны дыялог з ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім.
Thu, 31 Oct 2024 - 49min - 7786 - Франак Вячорка: рабіць сваё, бараніць сваё, любіць і ганарыцца — гэта мая ідэя
31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнтычнасцю, са сваёй нацыянальнай ідэяй. Мы не здолелі зрабіць гэта раней і таму мусім выканаць гэтую працу цяпер, перакананы Франак Вячорка. Пра тое, чаму беларусам важна вызначыцца са сваёй ідэнтычнасцю, як зразумець свае нацыянальныя інтарэсы і ці павінна нашая нацыянальная ідэя абавязкова быць "сэксі", мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Франакам Вячоркам.
Thu, 31 Oct 2024 - 52min - 7785 - Павел Анціпаў. “Мяне няма”: як праз літаратуру паказаць, што мы ёсць і мы паўсюль
Выдавецтва “Мяне няма” створанае не так даўно, але ўжо адзначылася выданнем шэрагу цікавых літаратурных навінак. Сярод іх — аднайменны твор Валянціна Акудовіча “Мяне няма”, новыя творы Сяргея Прылуцкага “Гіброіды” і Таццяны Заміроўскай “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ” і іншыя. Як відаць, не толькі творцы ў эміграцыі не спыніліся ствараць нешта новае, але і выдаўцы — выдаваць. І нават новыя беларускія выдавецтвы за мяжой ствараюцца. Што з сябе ўяўляе выдавецтва “Мяне няма” і ў чым была патрэба заснаваць яшчэ адно выдавецтва? Якія навінкі чакаюць аматараў літаратура ад выдавецтва і што рыхтуецца да выдання? Ці лёгка выжываць выдавецтву за мяжой і ці ёсць у яго будучыня? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў
Thu, 31 Oct 2024 - 38min - 7784 - Актывізацыя спойлераў і непатрэбны падарунак — Еўразум за 30 кастрычніка | Новости за 30 октября
Актывізацыя спойлераў і непатрэбны падарунак — Еўразум за 30 кастрычніка | Новости за 30 октября by Euroradio
Wed, 30 Oct 2024 - 29min - 7783 - Якое кіно будзе на “Бульбамуві” і “Паўночным ззянні”?
Лістапад — апошні восеньскі месяц, які традыцыйна перагружаны культурнымі падзеямі ў сферы кіно. Нічога не зменіцца і сёлета: пакуль беларусы на радзіме будуць наведваць праўладны фестываль “Лістапад”, эмігранты за мяжой змогуць трапіць адразу на два фестывалі. Спачатку, з 4 да 21 лістапада, адбудзецца Кінафорум краін Паўночнай Еўропы і Балтыі “Паўночнае ззянне”. Сёлета падзея пройдзе адначасова ў Варшаве, Вільнюсе і Таліне, а таксама анлайн. Затым, з 22 да 24 лістапада, адбудзецца фестываль беларускага кіно “Бульбамуві”, які ўжо чацвёрты год запар праходзіць у варшаўскім кінатэатры “Ілюзіён”. Якія праблемы сёлета ўзніклі ў арт-менеджараў дзвюх кінападзеяў? Ці атрымліваюць яны падтрымку ад заходніх фондаў у сваіх арганізатарскіх памкненнях? Ці хапіла ім кантэнту ад беларускіх рэжысёраў для складання праграм паказаў? Якія фільмы і падзеі яны рэкамендуюць гледачам абавязкова наведаць? Пра гэтае і многае іншае мы паразмаўляем з дырэктарам “Бульбамуві” Янушам Гаўрылюком і дырэктаркай “Паўночнага ззяння” Воляй Чайкоўскай.
Wed, 30 Oct 2024 - 44min - 7782 - Павел Усаў. ЦВК бартануў Губарэвіча, палову Гродна зрабілі "экстрэмістамі"
На вылучэнне ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі засталося два дні — а прэтэндэнт пакуль што толькі адзін. Іншым ЦВК адмовіў праз "несур’ёзнасць намераў". Тыпу ў кандыдатаў-спойлераў Лукашэнкі, якіх мы неўзабаве пабачым, намеры будуць сур'ёзныя. У Гродна тым часам прызналі "экстрэмісцкім" самы папулярны гарадскі сайт. Спасылкамі на яго дзялілася палова горада. Ябацькі-"гуманісты" ўзвылі: гэтыя рэпрэсіі няправільныя! Што, цяпер усіх саджаць за "распаўсюд экстрэмізму"? Ёсць, атрымліваецца, нейкія правільныя рэпрэсіі. Але ёсць і добрыя навіны. Данія будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты. Праект закона пра аналагічную норму ўнесены ў Сенат ЗША. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Wed, 30 Oct 2024 - 47min - 7781 - Чорная ноч і сантыменты Гутэрыша? — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября
Чорная ноч і сантыменты Гутэрыша? — Еўразум за 29 кастрычніка | Новости Беларуси за 29 октября by Euroradio
Tue, 29 Oct 2024 - 32min - 7780 - Яўген Красулін. Ці дапамогуць санкцыі і хоць нейкі ўдзел у “бязвыбарах” перамагчы рэжым
Стаўленне да санкцый, якія ўводзіць Захад у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, даўно зрабілася адной з тэмаў, якая падзяляе дэмсілы. Адна іх частка выступае за ўзмацненне санкцыйнага ціску па ўсіх кірунках, іншая кажа, што гэта не набліжае паразу рэжыму, але б’е па шараговых беларусах і штурхае Беларусь у абдымкі Расіі. Пасля абвяшчэння даты выбараў на парадак дня вярнулася яшчэ адна даўняя тэма падзелу — стратэгія дзеянняў дэмсіл падчас выбараў… Ці сапраўды гісторыя санкцый не ведае перамог і ці варта спадзявацца на санкцыйны ціск? Якія высновы можна зрабіць з кампаній па выбарах прэзідэнта ў Беларусі і ці ёсць там адказ на пытанне, чаму гэтым разам Лукашэнка прызначыў выбары так рана? Дэміслы чарговым разам падзяліліся што да пытання стратэгіі на выбарах — ці былі яны хоць некалі адзінымі і якія іх дзеянні робяць Лукашэнку легітымным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Tue, 29 Oct 2024 - 48min - 7779 - Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Пра вайну Лукашэнкі з Расіяй, “мірняк Белгародчыны” і каліноўцаў
Лукашэнка ўжо “ваяваў” з Расіяй. І гаворка не пра традыцыйныя пераднавагоднія “газавыя войны”, а пра сур’ёзнейшы ўзровень. Памятаеце, як напярэдадні выбарчай кампаніі 2020 года ён казаў пра "Газпрам", якія плануе праз выбары замяніць Лукашэнку на свайго стаўленіка, ці як ў лясах лавілі “вагнераўцаў”, што нібыта плануюць тэракты зладзіць падчас выбараў. Ці словы тагачаснага міністра Макея пра “прымус Беларусі да інтэграцыі з Расіяй”… І вось новая выбарчая кампанія і новыя словы пра пагрозу з Расіі. Што, маўляў, плануюць нас далучыць шасцю абласцямі, а гэта вайна. Вайна беларусаў з расіянамі. Што праўда, беларусы і так ужо з расіянамі ваююць. Ва Украіне. Але лукашысты іх чамусьці лічаць “злачынцамі”. Ці сталі нечаканасцю заявы Лукашэнкі пра гатоўнасць ваяваць з Расіяй за незалежнасць Беларусі і ці гатовыя ўкраінцы падтрымаць яго ў гэтай вайне? Якія асцярогі ад вучэнняў “Захад-2025” і ці гатовыя ва Украіне да новай атакі з тэрыторыі Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу і ці зробіць Лукашэнку “перамога на выбарах” легітымным для ўкраінскай улады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
Tue, 29 Oct 2024 - 37min - 7778 - Аляксандр Фрыдман. “Грузінская мара”: ці пойдзе яна шляхам Лукашэнкі і куды ідзе ён сам
Спачатку прэзідэнцкія выбары ў Малдове, а потым і парламенцкія ў Грузіі паказалі, што Расія не адмаўляецца ад спробаў як эскалацыі канфлікту ў краінах побач (і не толькі) са сваімі межамі, так і пашырэння альбо аднаўлення ў рэгіёне свайго ўплыву. І не шкадуе на гэта ніякіх грошай і высілкаў. І чым горшым у выніку пашырэння “рускага свету” становіцца жыццё і палітычная сітуацыя ў краіне, тым лепш з пункту гледжання Крамля. І калі ў Малдовы атрымалася не стаць ахвярай Расіі, то ў выпадку з Грузіяй не ўсё так аптымістычна. Ці сталі нечаканасцю вынікі выбараў у Грузіі і што чакае гэтую краіну ў найбліжэйшай будучыні? Як на Захадзе адрэагавалі на навіну пра вучэнні “Захад-2025” і ці гатовыя там пераглядаць стаўленне да Беларусі? Чаго чакаць ад выбарчага рытуалу, у які гуляе лукашэнкаўскі рэжым, і ці магчымая акупацыя расіянамі Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Tue, 29 Oct 2024 - 44min - 7777 - Gender Gap: “жаночы прэзідэнт” — ці застаецца ім Лукашэнка і ці праўда гэта
Ад самага пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнку за вочы называлі “жаночым прэзідэнтам”, бо нібыта найперш жанчыны яго падтрымлівалі і галасавалі за яго. Вось толькі выглядае, што калі так некалі і было, то даўно ператварылася ў міф. І колькі ні паўтарай: “Я з жанчынамі не ваюю”, — факты сведчаць пра іншае. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
Tue, 29 Oct 2024 - 41min - 7776 - Саша 84% і чэргі на мяжы — Еўразум за 28 кастрычніка | Новости Беларуси за 28 октябряMon, 28 Oct 2024 - 39min
- 7775 - "Грузіны могуць стаміцца - не здацца": эксперт пра выбары ў Грузіі
Палітолаг Гія Хухашвілі распавядае пра настроі ў грузінскім грамадстве і перспектывы краіны пасля чарговай перамогі "Грузінскай мары".
Mon, 28 Oct 2024 - 10min - 7774 - Роза Турарбекава. “Машына не едзе”: пра “вайну з Расіяй”, Гутэрыша, БРІКС і выбары
Электаральная кампанія “Выбары-2025”, якая, на думку асобных нешматлікіх экспертаў, мусіла ператварыцца ў кампанію па транзіце ўлады ад Лукашэнкі да нейкага іншага “крутога палітыка”, ператварылася ў нешта падобнае да спаборніцтва ў бегу на 100 метраў, калі за кароткі час трэба паспець дабегчы да нейкага фінішу. І ахвочыя паўдзельнічаць знайшліся, і няспраўджаны “транзітчык” выйшаў на дыстанцыю, каб узначаліць забег. Ці толькі знешнія прычыны і пагрозы стаяць за рашэнем Лукашэнкі ісці на выбары і навошта яму спойлеры? Што чакае гэтых спойлераў і ці варта дэмсілам выпрацоўваць стратэгію адносна гэтай кампаніі? Як прысутнасць кіраўніка ААН Гутэрыша на саміце БРІКС і яго стасункі з Пуціным і Лукашэнкам паўплываюць на будучыню гэтай арганізацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Mon, 28 Oct 2024 - 58min - 7773 - Інтэрв’ю Лукашэнкі і тэатр за мяжой—Еўразум за 25 кастрычніка|Новости Беларуси за 25 октября
Інтэрв’ю Лукашэнкі і тэатр за мяжой—Еўразум за 25 кастрычніка|Новости Беларуси за 25 октября by Euroradio
Fri, 25 Oct 2024 - 39min - 7772 - Сяржук Кедышка. “Стратэгія-2025”: ці не стане яна стратэгіяй паразы дэмсіл
Так званая “Стратэгія-2025” дэмсіл, пра якую шмат гаварылі, але якую насамрэч мала хто ўважліва чытаў, і раней выклікала шмат пытанняў. А пасля таго, як рэжым вызначыўся з датай сваіх выбараў, а дэмсілы ў адпаведнасці са стратэгіяй заклікалі ўсіх дэмакратычна настроеных беларусаў (унутры Беларусі) пайсці на выбары і прагаласаваць “супраць усіх”, і ўвогуле выклікала шмат негатыўных ацэнак. Што сёння адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і што з сябе ўяўляе “Стратэгія-2025”? Якім чынам напярэдадні выбараў лепш дзейнічаць дэмсілам і ці варта заклікаць людзей ісці на выбарчыя ўчасткі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка
Fri, 25 Oct 2024 - 53min - 7771 - Аляксандр Фрыдман. Пра выбары ў Беларусі і ЗША, гандаль палітвязнямі і экспертызу
Прэзідэнцкія выбары ў Малдове прайшлі, у ЗША набліжаюцца, а ў Беларусі рэжым нарэшце вызначыўся з датай свайго традыцыйнага электаральнага рытуала. Варта тут было б дадаць словы пра “перапрызначэнне Лукашэнкі”, але ж і кіраўніца яго прэс-службы Эйсмант заяўляе, што ён не канчаткова вызначыўся, і пэўныя эксперты прыводзілі шмат аргументаў на карысць няўдзелу і пачатку аперацыі “пераемнік”… Што азначае ранні тэрмін правядзення выбараў у Беларусі і ці застаецца шанец, што Лукашэнка ў іх не будзе браць удзел? Якія заходнія палітыкі маглі прыязджаць да Лукашэнкі на “перамовы” і ці ёсць прыкметы пачатку аднаўлення адносінаў паміж Захадам і Мінскам? Што адбываецца сёння на Блізкім Усходзе і якія ўрокі можна ўзяць з выбараў у Малдове? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Fri, 25 Oct 2024 - 57min - 7770 - Аляксандр Кныровіч. Пра заробкі, падаткі, “кантрабас”, “схематоз” і “прэзідэнцкія выбары”
Гэта на каханне гадаюць асабліва даверлівыя, адрываючы пялёсткі ў рамонка. На дату выбараў абазнаныя ў эканоміцы людзі “гадаюць”, аналізуючы эканамічныя паказчыкі. Ну, прынамсі так яны потым тлумачаць прычыны выбару дня галасавання цікаўным. “Пойдзе/не пойдзе” — ёсць яшчэ такі “рамонак”. Але ён для самых рызыкоўных экспертаў. Ну, ці самых абазнаных. Ці можа эканоміка быць сярод прычынаў, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае заробкі беларусаў і колькі падаткаў плацяць насамрэч у самай “сацыяльна арыентаванай дзяржаве”? Ці сапраўды ў Беларусі квітнеюць “схематоз” і “кантрабас” і пры чым тут курс долара? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам
Fri, 25 Oct 2024 - 54min - 7769 - Сяргей Чуб і Алег Гарбуз. Галасы з-за кратаў: “Зэкамерон” як магчымасць пагаварыць з палітвязнямі
Сёлета акторы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з музыкам Уладзімірам Пугачом і рэжысёрам Войтэкам Урбаньскім прэзентавалі спектакль паводле кнігі палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон”. Але вырашылі на гэтым не спыняцца. І вось колькі дзён таму аўдыявыдавецтва audiobooks.by і Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” абвясцілі пра намер запісаць аўдыяверсію кнігі Максіма Знака “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі” і адкрылі збор на платформе gronka.org. Што падштурхнула да думкі пра неабходнасць зрабіць з “Зэкамерона” аўдыякнігу? Якія мэты ставяць перад сабой аўтары ідэі, якую думку яны спадзяюцца данесці слухачам праз твор Максіма Знака? Што адбываецца сёння з “Купалаўцамі”, якіх цікавостак чакаць ад іх і ад audiobooks.by? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз
Fri, 25 Oct 2024 - 47min - 7768 - Выбары і спосаб захаваць псіхіку — Еўразум за 24 кастрычніка | Новости Беларуси за 24 октября
Выбары і спосаб захаваць псіхіку — Еўразум за 24 кастрычніка | Новости Беларуси за 24 октября by Euroradio
Thu, 24 Oct 2024 - 34min - 7767 - Аліса Рыжычэнка. Як звязаныя эканоміка, інфляцыя, курс долара і “прэзідэнцкія выбары”
Рэжым вызначыўся з днём галасавання падчас электаральнага рытуалу па “выбарах прэзідэнта” — 26 студзеня. Хоць і была легальная магчымасць адцягнуць гэты момант месяцаў на пяць. Сярод прычын, якія маглі падштурхнуць да прыняцця такога рашэння, асобныя эксперты называюць эканоміку. Маўляў, ёсць усе прыкметы таго, што Беларусь чакаюць эканамічныя праблемы… Ці можа эканоміка быць сярод прычын, з якіх выбары прызначылі на такі ранні тэрмін? Што чакае паказчыкі па інфляцыі і ВУП і ці можна сёння прагназаваць, што чакае эканоміку праз паўгода ці год? Ці сапраўды ў Беларусі ў “ручным рэжыме” кіруюць інфляцыяй, якія пагрозы гэта нясе і пры чым тут курс долара? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё раз на два тыдні з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка
Thu, 24 Oct 2024 - 50min - 7766 - Арцём Брухан. Ці здольны малаток суддзі з Гаагі і выбары разбіць лукашэнкаўскія эліты
Перадача дакументаў у Міжнародны крымінальны суд у Гаазе з пералічэннем злачынстваў, здзейсненых Лукашэнкам у дачыненні да беларускага народа, не перашкодзіла Лукашэнку распачаць чарговы "выбарчы рытуал" і заявіць, што ён будзе на тыя выбары "вылучацца". Але ў асобных палітыкаў застаецца вера ў тое, што сама гэтая сітуацыя з Гаагай і Лукашэнкам прымусіць “кіроўныя эліты Беларусі” перагледзець стаўленне да свайго лідара. Ці не заўчасныя спадзяванні не тое што на прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці, але нават на атрыманне ім ордара з Гаагі? Як сама сітуацыя з перадачай дакументаў у МКС можа паўплываць на чыноўнікаў у Беларусі і ці варта спадзявацца на раскол эліт? Што магло прымусіць рэжым прызначыць выбары на такі ранні тэрмін і ці варта спадзявацца на паслявыбарчыя пратэсты? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан
Thu, 24 Oct 2024 - 53min - 7765 - Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя
24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка. Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя нашыя розныя погляды на нашае “сваё” ў нейкім пункце сыдуцца — толькі тады сфармуецца нацыя. Але пакуль нашае “сваё” даволі далёка адно ад аднаго, перакананая Валянціна Шаўчэнка. Пра тое, чаму беларусам так складана паразумецца і ці патрэбная нам нейкая асаблівая беларуская ідэнтычнасць, чаму так важна захаваць сувязь з каранямі і роднай зямлёй, нават калі ты ад той зямлі вельмі далёка, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Шаўчэнка.
Thu, 24 Oct 2024 - 51min - 7764 - Оля, іду і працуючыя пенсіянеры — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября
Оля, іду і працуючыя пенсіянеры — Еўразум за 23 кастрычніка | Новости Беларуси за 23 октября by Euroradio
Wed, 23 Oct 2024 - 33min - 7763 - Валер "Дарога" Руселік. Пераслед праўладных блогераў: сістэма пачынае пажыраць сваіх
Надоечы стала вядома, што праўладнага блогера з Кармы Аляксандра Петрачкова судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула за “экстрэмізм”. Нягледзячы на тое, што гэты праўладны блогер актыўна асвятляў праўладныя мерапрыемствы, быў дружыннікам, а мясцовая раёнка “Зара над Сожам” называла яго “мясцовай знакамітасцю”. Крыху раней на 1,5 года калоніі асудзілі гомельскага блогера-правакатара Яўгена Катлярова. І гэтая тэндэнцыя выклікае пэўнае здзіўленне. Чаму блогеры выклікаюць такую рэакцыю з боку лукашэнкаўскага рэжыму і чым іх творчасць цікавая гледачам? Што стаіць за пераследам праўладных блогераў і сведчаннем чаго згаданыя затрыманні могуць быць? Ці можна сёння дамагчыся нацыянальнага прымірэння ў грамадстве і што гэтаму перашкаджае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер, аўтар праекта "daroha" і сувядоўца праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік
Wed, 23 Oct 2024 - 39min - 7762 - Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская. Падводныя камяні: пра рэлакацыю, міграцыю і… разводы
Сітуацыя ў свеце складваецца такім чынам, што часам беларусам даводзіцца зноў збіраць рэчы і пераязджаць у новую краіну. І гэта не толькі Грузія, якая раптоўна стала небяспечнай для вымушаных палітычных мігрантаў з нашай краіны, але і Літва. Праз праблемы з атрыманнем ці падаўжэннем ВНЖ людзі і цэлыя кампаніі вымушаныя рэлакавацца, напрыклад, у Польшчу. Але і тут улады анансуюць магчымыя змены ў міграцыйнай палітыцы, што не можа не напружваць беларусаў. Што важна ведаць падчас пераезду з Літвы ў Польшчу і на якіх законных падставах гэта лепш рабіць? Якія змены чакаюць міграцыйную палітыку Польшчы і ці закране яна беларусаў? З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы ў Польшчы, якія вырашылі… развесціся? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай. Праграма выходзіць у сераду, раз на тры тыдні
Wed, 23 Oct 2024 - 49min - 7761 - Павел Усаў. Змена кан’юнктуры: ці рэальна сёння вырваць Беларусь з абдымкаў Расіі
Апошнім часам з усіх бакоў чуваць размовы пра неабходнасць “перамоваў з рэжымам”, “нацыянальнага прымірэння”, “рэальных крокаў дзеля вызвалення палітвязняў”. Хтосьці тлумачыць такую пазіцыю жаданнем зрушыць тэму палітвязняў з мёртвай кропкі, хтосьці “змяніў рыторыку, бо зразумеў змену кан’юнктуры і падыходаў Захаду да Беларусі і рэжыму Лукашэнкі”. Вось толькі гэтыя размовы гучаць на фоне інфармацыі пра новыя затрыманні ды прысуды, пераслед і вынішчэнне любой актыўнасці. Што прымушае спадзявацца на магчымасць перамоў з рэжымам і на тое, што рэжыму можна давяраць? Якія прыкметы ўказваюць на тое, што Захад гатовы змяніць падыход да рэжыму Лукашэнкі і што дасць вяртанне паслоў заходніх краін у Беларусь? Што дасць зняццё заходніх санкцый пры захаванні таго ж рэжыму пры ўладзе і якім чынам гэта паўплывае на прывязанасць Беларусі да Расіі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым
Wed, 23 Oct 2024 - 1h 05min - 7760 - Вольга Зазулінская. Ад палітвязняў да добраахвотнікаў: чым зоймецца новая прадстаўніца АПК
На пачатку кастрычніка Вольга Зазулінская стала прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. І неўзабаве прэзентавала сваю каманду, у склад якой увайшлі Юлія Міцкевіч, Ірына Маклейн і Станіслаў Салавей. Кіраўніцай напрамку па працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі стала Марыя Анімія. Між тым лічыцца, што асноўным на сёння кірункам працы і Зазулінскай, і ўсёй яе каманды мусіць быць пытанне вызвалення палітвязняў. Якія асноўныя задачы стаяць перад Зазулінскай і яе камандай і ці ёсць рэсурс для выканання гэтых задач? Як фармавалася каманда і чаму няма адмысловага чалавека па працы з палітвязнямі? Ці магчыма ў сённяшніх умовах неяк уплываць на сітуацыю з палітвязнямі і што канкрэтна плануецца рабіць у працы з добраахвотнікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская
Tue, 22 Oct 2024 - 37min - 7759 - Павел Латушка. Пра “выбарчы чос” Лукашэнкі, Гаагу і “шахеды” як рэклама выбараў
Інфармацыю пра ініцыятыву Літвы, якая перадала ў Гаагу дакументы адносна злачынстваў Лукашэнкі, прадстаўнікі дэмсіл працягваюць даносіць да палітыкаў і кіраўніцтва іншых краін. З заклікам далучыцца да гэтай ініцыятывы. І прынамсі водгукі і на ініцыятыву Літвы, і на прапанову дэмсіл станоўчыя. У гэты ж час Лукашэнка працягвае “не выбарчы” тур па рэгіёнах з абавязковым наведваннем раённых “Дажынак”. Падчас якіх расказвае пра перамовы з Захадам, які лукашэнкаўскай Беларусі “зайздросціць”. Мірнае неба якой расійскія “шахеды” наведваюць амаль штодня. Дакладней, штоночы. Якія краіны адгукнуліся на прапановы далучыцца да ініцыятывы Літвы і якія захады ў адказ робіць Мінск? Як змяняецца стаўленне да “беларускага пытання” на Захадзе і ці можам мы ўплываць на рашэнні, якія прымаюць краіны адносна беларусаў? Ці існуе імавернасць перамоваў з рэжымам і ці пасадзяць Лукашэнку за стол перамоваў адносна спынення вайны ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
Tue, 22 Oct 2024 - 56min - 7758 - Наталля Васілевіч. Хто і якім чынам адрывае праваслаўную царкву Беларусі ад Масквы
Рэдкі тыдзень праходзіць без навіны пра чарговы трэш, тым ці іншым чынам звязаны з (хай Бог прабачыць) Свята-Елісавецінскім манастыром. Гэтым разам стала вядома, што на вайну супраць Украіны запісаўся чарговы мужчына з тых, што жывуць пры манастыры. Манашка Аляксандра (Ляхава), якая каардынуе ў манастыры дапамогу расійскім вайскоўцам, паведаміла пра “брата Алега”, які “заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ і адпраўляецца на вайну”. І гэта ўжо не першы такі выпадак. Але чаго чакаць, калі духоўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак перыядычна гаворыць на сходах пра “СВА”, а протаіерэй Мікалай Змушка славіць “вайсковую славу Расіі” на мерапрыемствах на тэрыторыі… Беларусі. Ці не ператварыўся манастыр ў Беларусі ў рэкрутынгавы цэнтр расійскай арміі і як такая дзейнасць звязаная з Богам і хрысціянствам? Ці магчыма адарваць беларускую праваслаўную царкву ад Маскоўскага патрыярхату і пры чым тут Наталля Васілевіч, Лукашэнка і мітрапаліт Веніямін? Як праз пераслед святароў рэжым Лукашэнкі набліжае “нацыянальнае прымірэнне” і што адбываецца ва Украіне? Пра гэта і многае іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў, сяброўкай Кіраўнічай групы Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў па праекце “Pathways to Peace” Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Tue, 22 Oct 2024 - 55min - 7757 - Ірына Сідорская. "Бацькоўская любоў" па-беларуску і лісты ад патрыярха — Gender Gap
З 14 па 21 кастрычніка ў Беларусі адзначалі "Тыдзень бацкоўскай любові". Бацькі, вы адчувалі любоў? Пагаворым пра яе ў сённяшнім выпуску Gender Gap з даследчыцай Ірынай Сідорскай. Таксама абмяркуем вынікі выбараў у Малдове (перамагла "жалезная ледзі" Мая Санду), закон пра забарону "прапаганды чайлдфры", ухвалены ў Расіі і кнігу пра квір-фем пратэст, якая перамагла ў літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча.
Tue, 22 Oct 2024 - 53min - 7756 - У. Ушаков і Д. Балыка. “Белыя мышы” беларускага тэатра ці як зрабіць спектакль на энтузіязме
Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт? Краіну без спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасцяў… І дзе ёсць рэч, якая таксама адна — ордэн Белай Мышы, які, вядома, можа належаць толькі аднаму кавалеру. Гэтая гісторыя апісваецца ў рамане Уладзіміра Арлова. Але цяпер дзякуючы намаганням каманды энтузіястаў можна будзе на ўласныя вочы пабачыць, як разгортваюцца падзеі. Бо нас неўзабаве чакае прэм’ера спектакля паводле твора Арлова “Ордэн Белай Мышы”. Што сабрала разам людзей з розных краін і з розным досведам у адну каманду і якім чынам гэтая каманда ўвогуле збіралася? Ці магчыма зрабіць тэатральную пастаноўку, не маючы ні свайго тэатра, ні трывалага калектыву? Як рэпетаваць праз Zoom і з якімі нечаканасцямі давялося сутыкнуцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць рэжысёр і кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра (Мінск), Беларускага тэатра ў Кіеве Уладзімір Ушаков і драматург, паэт, псіхолаг Дзіяна Балыка
Mon, 21 Oct 2024 - 40min - 7755 - Рыгор Астапеня. Гэта ТОП: пра Статут ВКЛ, сацыялогію, “падзеленая грамадства” і дэмсілы
Сацыёлаг Рыгор Астапеня ўмее здзівіць грамадскасць. То вынікамі сваіх сацыяльных даследаванняў, то высновамі, якія ён як доктар сацыялогіі на падставе гэтых даследаванняў робіць, то новымі праектамі. І калі ютуб-праграма з удзелам Астапені і Аляксандра Івуліна стала проста прыемнай навіной, то культурная ініцыятыва MALDZIS здолела здзівіць: надоечы яе ўдзельнікі выкупілі Трэці Статут ВКЛ! Што з сябе ўяўляе ініцыятыва MALDZIS і якое дачыненне яна мае да сацыялогіі, Астапені і Chatham House? Якое значэнне мае Трэці Статут ВКЛ для беларускай гісторыі і будучыні і калі яго плануюць перадаць у музей Беларусі? Чым займаецца “Беларуская ініцыятыва” Chatham House сёння і ў якім стане знаходзіцца беларускае грамадства? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня
Mon, 21 Oct 2024 - 47min - 7754 - Марына Струнеўская. Этнапедагогіка: ці дапаможа яна нам захаваць беларускасць за мяжой
Падзеі 2020 года і асабліва сустрэчы, якія ладзіліся дваровымі супольнасцямі, а потым падзеі 2022 года абудзілі ў вялікай колькасці беларусаў цікавасць да свайго: беларускай мовы, культуры, гісторыі, традыцый і гэтак далей. Праўда, цікавасць гэтая (сярод іншага) вельмі не даспадобы лукашэнкаўскаму рэжыму. Які толькі называецца “беларускім”, але лічыць сябе “рускімі з нейкімі там знакамі”, якім бліжэйшы “нармальный язык” і Сувораў з Мураўёвым. Але беларусы нават пад ціскам рэпрэсій і ў эміграцыі працягваюць цягнуцца да свайго. Што азначае этнапедагогіка і ці мае яна дачыненне да традыцыйнай педагогікі? Якое значэнне мае аўтэнтычная беларуская культура для захавання сваёй ідэнтычнасці і ці месца для яе ў сучасным свеце? Чым займаецца этнацэнтр “Світанак” у Вільні і ці лёгка працягваць этнаадукацыю за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская
Mon, 21 Oct 2024 - 38min - 7753 - Роза Турарбекава. Маніпуляцыі: ад тэмы палітвязняў да вяртання ў Беларусь і непераможнай Расіі
На фоне запланаванага на 2025 год чарговага электаральнага рытуалу па перапрызначэнні Лукашэнкі нібыта прэзідэнтам усё часцей гучаць дзве тэмы: вызваленне палітвязняў праз перамовы альбо гандаль з Захадам і вяртанне “збеглых”. Дзіўна, што ўмовы для пачатку перамоўнага працэсу даўно вядомыя, але ў Мінску робяць выгляд, што нічога такога не чулі. Што ж да другога пункта, то сам факт абразлівага звароту і ў той жа час вільготныя мары пра чэргі на вяртанне неяк у адну карцінку не складваюцца. Асабліва на фоне няспынных рэпрэсій унутры краіны. Што стаіць за няспыннымі заклікамі да тых, хто выехаў з краіны ад пераследу, аб вяртанні і хто паверыць у дабрыню і шчырасць рэжыму? Ці чакаць найбліжэйшым часам новага вызвалення палітвязняў, ад чаго яно залежыць і пры чым тут “добрыя рускія” і маніпуляцыя на тэме? Чым абгрунтоўваецца міф аб непераможнасці Расіі і ці магчыма праз выхаванне змяніць ідэнтычнасць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
Mon, 21 Oct 2024 - 59min - 7752 - Цвік праграмы і нафта не дапаможа — Еўразум за 18 кастрычніка | Новости Беларуси за 18 октября
Цвік праграмы і нафта не дапаможа — Еўразум за 18 кастрычніка | Новости Беларуси за 18 октября by Euroradio
Fri, 18 Oct 2024 - 32min - 7751 - “Дыктатура большасці” ці звычайны парламентарызм: што адбываецца ў КР
Першыя “100 дзён” працы, па якіх прынята рабіць высновы наконт здольнасці эфектыўна спраўляцца з выклікамі і задачамі, даўно мінулі і для Каардынацыйнай рады. Пакуль на слыху толькі шматлікія спрэчкі з узаемнымі абвінавачваннямі сярод чальцоў КР, ухваленне кандыдатуры новай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы КР, зварот да ўрадаў Латвіі, Літвы і Польшчы з просьбай палегчыць памежны рух для грамадзян Беларусі, а таксама спрасціць працэдуру атрымання віз і… усё. Прынамсі, з таго, што без пашукавіка прыходзіць да галавы. Ці атрымалася ў Каардынацыйнай рады нарэшце наладзіць працу і сфармаваць усе неабходныя камісіі? Ці чакаць бліжэйшым часам новых сыходаў з КР і ці апраўданыя абвінавачванні ў “дыктатуры большасці”? Чым на гэты момант са зробленага можа пахваліцца КР і ці ёсць перспектывы ў гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава
Fri, 18 Oct 2024 - 58min - 7750 - Чаму нафта не гарантуе росквіту эканомікі?
Лукашэнка і пошукі нафты — вядомы серыял, у якім пакуль няма апошняй серыі. На думку кіраўніка краіны, калі навукоўцы добра пакапаюць, то знойдуць радовішчы гэтай прыроднай вадакасці, і яна вырашыць кучу беларускіх праблем. Трэба лепш капаць, кажа ён. Аднак спецыялісты перакананыя, што нафта не асабліва дапаможа айчыннай эканоміцы. Пра гэта ды іншае распавядаем у свежым выпуску рубрыкі "Хаў мач".
Fri, 18 Oct 2024 - 06min - 7749 - Ці ўратуе Польшчу “план Туска” ад міграцыйнага шантажу Лукашэнкі
Надоечы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў зрабіць больш жорсткай польскую міграцыйную палітыку, а ў перспектыве нават часова спыніць у асобных выпадках прадстаўленне міжнароднай абароны. Нагодай для такіх прапаноў стала інфармацыя пра магчымае ўзмацненне міграцыйнага ціску на польскую мяжу, справакаванага лукашэнкаўскім і пуцінскім рэжымамі. Але гэта выклікала крытыку не толькі з боку Брусэля, але і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Яны нават паспрачаліся 16 кастрычніка ў польскім Сейме. Ці сапраўды існуе пагроза новага міграцыйнага шантажу Польшчы з боку Мінска і Масквы і як прапановы Туска могуць закрануць беларусаў? Ці варта звяртаць увагу на спробы прапаганды зрабіць з Пратасевіча медыяперсону і якая мэта ў гэтай кампаніі? Ці дапамогуць расійскія лібералы беларускім палітвязням і ці спрацуе “план Зяленскага”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Fri, 18 Oct 2024 - 59min
Podcasts ähnlich wie euroradiofm
- Global News Podcast BBC World Service
- El Partidazo de COPE COPE
- Herrera en COPE COPE
- The Dan Bongino Show Cumulus Podcast Network | Dan Bongino
- Es la Mañana de Federico esRadio
- La Noche de Dieter esRadio
- Hondelatte Raconte - Christophe Hondelatte Europe 1
- Affaires sensibles France Inter
- La rosa de los vientos OndaCero
- Más de uno OndaCero
- La Zanzara Radio 24
- Espacio en blanco Radio Nacional
- Les Grosses Têtes RTL
- L'Heure Du Crime RTL
- El Larguero SER Podcast
- Nadie Sabe Nada SER Podcast
- SER Historia SER Podcast
- Todo Concostrina SER Podcast
- 安住紳一郎の日曜天国 TBS RADIO
- TED Talks Daily TED
- The Tucker Carlson Show Tucker Carlson Network
- 辛坊治郎 ズーム そこまで言うか! ニッポン放送
- 飯田浩司のOK! Cozy up! Podcast ニッポン放送
- 武田鉄矢・今朝の三枚おろし 文化放送PodcastQR