Filtra per genere

euroradiofm

euroradiofm

Euroradio

Free Belarus Radio - Радыё для Беларусі ад 2006 г. Музыка СHR Top 40/Alternative Rock + навіны пра краіну і свет, дыскусіі, гісторыі, інтэрв'ю.

7848 - Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября
0:00 / 0:00
1x
  • 7848 - Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября

    Чырвоныя лініі і чорная пятніца — Еўразум за 20 лістапада | Новости Беларуси за 20 ноября by Euroradio

    Wed, 20 Nov 2024 - 32min
  • 7847 - Міхаіл Самусь. “Бамбіць Варонеж”: што мяняе для Украіны дазвол біць ракетамі ўглыб Расіі?

    Украіна атрымала ад ЗША не толькі далёкабойныя ракеты, але і дазвол біць імі па тэрыторыі Расіі. Прычым не толькі па Курскай вобласці. Калі сумневы ў праўдзівасці гэтай інфармацыі і ўзніклі, то зусім на кароткі час. Бо ўдар амерыканскай ракетай па ваенным аб’екце на расійскай Браншчыне ўсе сумневы зняў. Што праўда, пакуль не зразумела, ці будзе факт дазволу на ўдары нечым большым, чым псіхалагічны ціск на расіян. Якія магчымасці адкрывае перад украінскімі вайскоўцамі дазвол ЗША на выкарыстанне іх ракет па тэрыторыі Расіі і колькі такіх ракет можа атрымаць Украіна? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і што да гэтага можа прывесці? Ці спрацуюць мірныя планы, якія сёння прапаноўваюцца з розных бакоў, і ці існуе ў іх месца для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь

    Wed, 20 Nov 2024 - 49min
  • 7846 - Дзяніс Герасімчык. Салідарнасць: як беларусы дапамагаюць добраахвотнікам ва Украіне

    Насуперак спадзяванням рэжыму і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, беларуская салідарнасць і ўзаемадапамога не знікаюць, напалохаўшыся рэпрэсій з боку лукашэнкаўскіх карнікаў і спецслужб. Калі нешта і змянілася, то толькі тое, што праявы такой салідарнасці сталі менш заўважнымі. Але людзі па-ранейшаму збіраюць і перадаюць дапамогу палітвязням і іх сем’ям, добраахвотнікам ва Украіне… Што прымушае беларусаў ва ўсім свеце збіраць дапамогу беларускім добраахвотнікам і чыя ініцыятыва была набыць машыну ад аўташколы? Ці не баяцца людзі ахвяраваць, ведаючы, што спецслужбы Лукашэнкі ўважліва за гэтым сочаць? Якія на сёння патрэбы ў палка Каліноўскага і як лепш дапамогу перадаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, заснавальнік і кіраўнік варшаўскай аўташколы Denis Drive Дзяніс Герасімчык

    Wed, 20 Nov 2024 - 30min
  • 7845 - Павел Усаў. Ад “шматвектарнасці” і “беларускага Смаленска” да ўдараў па Беларусі ракетамі

    Каб аргументавана паказаць, што ён з расіянамі “адзін народ”, Лукашэнка нібыта жартам прыгадаў, што Смаленск — старажытны беларускі горад, які стаіць на старажытнай беларускай зямлі. І хоць у гэтым выказванні Лукашэнкі не было нічога ад любімага расіянамі “аднаўлення гістарычнай справядлівасці”, яно вельмі ўзварушыла ўсходніх імперцаў. Як і нібыта дэманстрацыя Лукашэнкам яго “шматвектарнасці” праз вызваленне палітвязняў. Якія мэты мае Лукашэнка, згадваючы беларускасць Смаленска, і як адарвацца ад расейшчыны і не “праваліцца ў правінцыйнасць”? Ці магчымыя ўдары заходнімі ракетамі па тэрыторыі Беларусі і якія пагрозы гэта нясе? Навошта лукашэнкаўцы працягваюць цырк з кандыдатамі на выбарах і навошта працягваюць валтузню з кіраўніцтвам Лукашэнкі ва УНС? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым

    Wed, 20 Nov 2024 - 1h 09min
  • 7844 - Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября

    Несумяшчальныя характары і ах, тымберлэйкі — Еўразум за 19 лістапада | Новости Беларуси за 19 ноября by Euroradio

    Tue, 19 Nov 2024 - 31min
Mostra altri episodi