Filtra per genere

У кантэксце

У кантэксце

Цэнтр новых ідэй

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.

25 - Расійскія калоніі, вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў у Літве: якім атрымаўся трэці сезон падкаста
0:00 / 0:00
1x
  • 25 - Расійскія калоніі, вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў у Літве: якім атрымаўся трэці сезон падкаста

    У гэтым выпуску падкаста “У кантэксце” яго вядучыя Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін вырашылі перамыць косткі… самім сабе. І такім чынам падсумаваць, якім атрымаўся трэці сезон падкаста. Вось што абмеркавалі Леся і Аляксандр: P.S. Калі вам ёсць што добрага (або нядобрага) сказаць аўтарам падкаста — не стрымлівайце сябе, напішыце ў каментарах да выпуску на Ютубе […]

    Thu, 11 Jul 2024 - 29min
  • 24 - Марэн: “Сітуацыя ў Беларусі ўсё больш падобная да 1984 года — як у кнізе Оруэла”

    Пра правы чалавека ў Беларусі размаўляюць у новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін. Тэма не вельмі вясёлая, але госця вельмі цікавая — Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Анаіс расказвае ў падкасце пра тое, якой яна бачыць сітуацыю з правамі чалавека ў […]

    Thu, 04 Jul 2024 - 23min
  • 23 - Башкартастан: “На сёння мы — бяспраўная калонія”

    У новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой. Руслан расказвае, чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі, як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана і чаму Башкартастан зможа існаваць самастойна.

    Thu, 20 Jun 2024 - 31min
  • 22 - Махамет: падзенне медыя ўвагі і гламурызацыя вайны

    У сённяшнім выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем з Анастасіяй Махамет, былой камандзіркай парамедыкаў палка Каліноўскага. Разам абмяркоўваем, з якімі выклікамі сутыкаюцца жанчыны на вайне, як выглядае гламурызацыя вайны і што рэальна адбываецца на фронце.

    Thu, 06 Jun 2024 - 29min
  • 21 - Эрыксан: праца дыпламатам у Беларусі і шлях Швецыі да НАТА

    Госць сённяшняга выпуску “У кантэксце” – Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, супрацоўнік Nordic Council. Разам абмяркоўваем беларуска-шведскія адносіны, асаблівасці працы дыпламатам у аўтарытарных краінах, а таксама выклікі для Швецыі ў кантэксце вайны ва Украіне.

    Thu, 23 May 2024 - 30min
Mostra altri episodi