Filtrar por gênero
- 25 - Расійскія калоніі, вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў у Літве: якім атрымаўся трэці сезон падкаста
У гэтым выпуску падкаста “У кантэксце” яго вядучыя Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін вырашылі перамыць косткі… самім сабе. І такім чынам падсумаваць, якім атрымаўся трэці сезон падкаста. Вось што абмеркавалі Леся і Аляксандр: P.S. Калі вам ёсць што добрага (або нядобрага) сказаць аўтарам падкаста — не стрымлівайце сябе, напішыце ў каментарах да выпуску на Ютубе […]
Thu, 11 Jul 2024 - 29min - 24 - Марэн: “Сітуацыя ў Беларусі ўсё больш падобная да 1984 года — як у кнізе Оруэла”
Пра правы чалавека ў Беларусі размаўляюць у новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін. Тэма не вельмі вясёлая, але госця вельмі цікавая — Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Анаіс расказвае ў падкасце пра тое, якой яна бачыць сітуацыю з правамі чалавека ў […]
Thu, 04 Jul 2024 - 23min - 23 - Башкартастан: “На сёння мы — бяспраўная калонія”
У новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой. Руслан расказвае, чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі, як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана і чаму Башкартастан зможа існаваць самастойна.
Thu, 20 Jun 2024 - 31min - 22 - Махамет: падзенне медыя ўвагі і гламурызацыя вайны
У сённяшнім выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем з Анастасіяй Махамет, былой камандзіркай парамедыкаў палка Каліноўскага. Разам абмяркоўваем, з якімі выклікамі сутыкаюцца жанчыны на вайне, як выглядае гламурызацыя вайны і што рэальна адбываецца на фронце.
Thu, 06 Jun 2024 - 29min - 21 - Эрыксан: праца дыпламатам у Беларусі і шлях Швецыі да НАТА
Госць сённяшняга выпуску “У кантэксце” – Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, супрацоўнік Nordic Council. Разам абмяркоўваем беларуска-шведскія адносіны, асаблівасці працы дыпламатам у аўтарытарных краінах, а таксама выклікі для Швецыі ў кантэксце вайны ва Украіне.
Thu, 23 May 2024 - 30min - 20 - Гурыеў: “Лукашэнка ў нейкім сэнсе з’яўляецца губернатарам, прызначаным Пуціным”
Які сярэдні ўзровень падтрымкі Пуціна, у чым розніца палітычных рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, які сцэнар сканчэння вайны ва Украіне найбольш верагодны? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы з расейскім эканамістам Сяргеем Гурыевым.
Thu, 09 May 2024 - 27min - 19 - Літва: Як пагроза нацыянальнай бяспекі на межах краіны згуртавала літоўскае грамадства?
Як Літва рыхтуецца да магчымай расейскай агрэсіі, ці ёсць палярызацыя ў літоўскім грамадстве, як доўга Літва гатова дапамагаць беларускім дэмакратычным сілам? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” абмяркоўваем гэтыя і іншыя складаныя пытанні з літоўскім палітолагам Лаурынасам Йонавічусам.
Thu, 25 Apr 2024 - 31min - 18 - ЗША: беларусы больш галасуюць за рэспубліканцаў
Пачынаем трэці сезон падкаста «У кантэксце» размовай з Ларысай Свечын – беларускай, якая змагла стаць мэрам у амерыканскім горадзе Санні-Айлс-Біч. Абмяркоўваем, наколькі цяжка быць палітыкам у ЗША, розніцу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі і як вынік прэзідэнцкіх выбараў у ЗША паўплывае на Беларусь і Усходнюю Еўропу.
Thu, 11 Apr 2024 - 29min - 17 - Ад Фінляндыі да Ізраіля, ад дэмакратый да дыктатур. Вынікі другога сезону “У кантэксце”
Што паслухаць, у якіх выпусках шукаць надзею і аптымізм? Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік разважаюць пра ўрокі гісторыі і вопыт іншых краінаў, якія абмеркавалі з гасцямі падкаста ў другім сезоне.
Wed, 28 Jun 2023 - 34min - 16 - Грузія — новы сатэліт Расеі?
Што адбываецца ў знешняй палітыцы Грузіі? З аднаго боку, Абхазія і Паўднёвая Асетыя пад акупацыяй Расеі, а з іншага боку ўрад Грузіі аднаўляе авіяспалучэнне з Масквой і не ўпускае апазіцыйных расейскіх палітыкаў у краіну. Ці ёсць шанец, што ўрад краіны зменіцца ў выніку парламенцкіх выбараў 2024 года і Грузія зноў вернецца на шлях еўраінтэграцыі? У […]
Wed, 14 Jun 2023 - 35min - 15 - Ізраіль — дэмакратыя пад пагрозай?
Што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Ізраіля, як ізраільцяне за месяц пратэстаў спынілі судовую рэформу, якое стаўленне да беларусаў? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем пра эміграцыю і стаўленне да беларусаў у Ізраілі з Аляксандрам Фруманам, выхадцам з Беларусі, прадстаўніком Народнай амбасады ў Ізраілі.
Wed, 31 May 2023 - 43min - 14 - Латвія: цяпер мы ведаем, што інтэграцыя ў НАТА і ЕС была адзіным шляхам захаваць незалежнасць
У новым выпуску падкаста «У кантэксце» размаўляем пра Латвію – краіну, дзе 25% складаюць этнічныя рускія. У нас у гасцях латышска – беларускі публіцыст і сябра прэзідыума Рады БНР Алесь Чайчыц. Размаўляем пра тое, чаму ў Латвіі мала беларусаў, як краіна праходзіць праз дэрусіфікацыю і ці гатова Латвія да жалезнай заслоны.
Wed, 10 May 2023 - 30min - 13 - Лічбавы сусвет: будучыня нейрасетак і штучнага інтэлекту
Новы выпуск падкаста “У кантэксце” прысвечаны будучыні лічбавага сусвету. ChatGPT набірае папулярнасць ва ўсім свеце, некаторыя разглядаюць яго як пагрозу, іншыя актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы. У гэтым выпуску размаўляем пра лёс беларускіх айцішнікаў, лічбавы сусвет і нейрасеткі з беларусам, супрацоўнікам кампаніі META, Славай Цывіна.
Wed, 26 Apr 2023 - 39min - 12 - Арменія – дэмакратыя ў пастцы расійскага ўплыву
У новым выпуску “У кантэксце” размаўляем з былым дарадцам міністра замежных справаў Арменіі, незалежным палітолагам Сцяпанам Грыгаранам. Абмяркоўваем канфлікт у Нагорным Карабаху, параўноўваем пратэсты ў Арменіі і Беларусі і разбіраемся ў тым, наколькі Расія мае ўплыў на сітуацыю ў Арменіі.
Wed, 12 Apr 2023 - 32min - 11 - Гішпанія: “Мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі патрабуе цяжкіх кампрамісаў”
У новым выпуску размаўляем з беларускамоўнай паэткай з Гішпаніі Áнхелай Эспінóса Руíc. Гутарым пра пераход ад дыктатуры Франка да дэмакратыі, амністыі злачынстваў і чаму Беларусь можа з гэтага навучыцца, а таксама пра культуру малых народаў і чаму так важна захоўваць беларускую мову.
Wed, 29 Mar 2023 - 30min - 10 - Фінляндыя: у паўночнаеўрапейскім кантэксце Фінляндыя найбольш кансерватыўная
У другім выпуску новага сезона размаўляем з даследчыкам Раманам Урбановічам пра Фінляндыю. Абмяркоўваем памяць Зімняй вайны 1939г., адмову Фінляндыі ад ваеннага нейтралітэту, схаваны кансерватызм фінаў і скандал з прэм’ер-міністаркай Санай Марын.
Wed, 15 Mar 2023 - 43min - 9 - Польшча на мяжы новага жалезнага занавесу?
Пачынаем другі сезон падкаста «У кантэксце» размовай з журналістам «Rzeczpospolita» Русланам Шошыным, які напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем палярызацыю польскага грамадства, надыходзячыя парламенцкія выбары і верагоднасці змены ўраду. Ці ёсць польскі імперыялізм і як сёння палякі ставяцца да беларусаў? Якія перспектывы эскалацыі паміж Польшчай і афіцыйным Мінскам?
Wed, 01 Mar 2023 - 35min - 8 - Падсумаванне сезону “У кантэксце”: выклікі і планы на будучыню
Апошні выпуск першага сезону падкаста “У кантэксце”. У гэтым эпізодзе вядоўцы Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік дзеляцца сваімі думкамі пра гасцей, рэкамендуюць свае любімыя эпізоды і распавядаюць пра планы на будучыню. Чакайце наступнага сезону і пакідайце свае прапановы пад гэтым выпускам!
Wed, 28 Dec 2022 - 30min - 7 - Германія: немцы з непакоем глядзяць у будучыню
Сёмы эпізод падкаста “У Кантэксце”. У новым выпуску разам з палітолагам Андрэасам Умландам разважаем пра тое, што адбываецца з грамадскай думкай у Германіі, ці адрозніваецца яна дагэтуль на захадзе і ўсходзе краіны, чаму так павольна перадаецца зброя ва Украіну і ці гатовыя немцы да новай патэнцыйнай хвалі ўкраінскіх уцекачоў.
Wed, 21 Dec 2022 - 39min - 6 - Буратыя — калонія ці глыбокая правінцыя Расіі?
Шосты эпізод падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску вядомая актывістка і журналістка з Буратыі Яўгенія Балтатарава разважае пра розніцу паміж рускімі і буратамі, стаўленне буратаў да вайны, крыўду буратаў на ўкраінцаў за расізм, а таксама пра (не)магчымасці здабыцця незалежнасці.
Wed, 07 Dec 2022 - 45min - 5 - Турцыя: на мяжы спаборніцтва і супрацоўніцтва
Пяты выпуск падкаста “У кантэксце”. У гэты раз з турэцкім журналістам Хаканам Аксаі абмяркуем, што адбываецца з турэцкім грамадствам напярэдадні выбараў, ці застанецца Эрдаган ва ўладзе пасля 2024. Акрамя таго размаўляем пра спаборніцтва і супрацоўніцтва Анкары і Масквы, канфлікт у Нагорным Карабаху, і ці ведаюць туркі, хто такія “белыя рускія”.
Wed, 23 Nov 2022 - 46min - 4 - Казахстан перад выбарам
Новы выпуск падкаста “У кантэксце”. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане абмяркоўваем, як змянілася ўнутраная і знешняя палітыка Казахстана пры Такаеве, як вайна ва Украіне ўплывае на грамадства, а таксама пратэсты і набліжаючыся прэзідэнцкія выбары з былой журналісткай з Казахстана і даследчыцай у сферы камунікацый Святланай Чуйкінай.
Wed, 09 Nov 2022 - 33min - 3 - Літва: усю Беларусь не вывезці
Трэці эпізод падкаста Цэнтра новых ідэй «У кантэксце». У гэтым выпуску Віціс Юрконіс – дырэктар віленскага офіса Freedom House, разважае, як доўга Літва будзе падтрымліваюць беларусаў, у чым адказнасць беларусаў за сітуацыю, у якой мы апынуліся сёння? Як змяняецца стаўленне літоўцаў да беларусаў? У чым роля Літвы як палітычнага актара ў ЕС? Гэтыя і іншыя […]
Wed, 26 Oct 2022 - 36min - 2 - Беларусы – ахвяры, расіяне – агрэсары. Што думаюць украінцы пра беларусаў?
Другі выпуск падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра стаўленне ўкраінцаў да беларускіх грамадзян, апазіцыі ды ўладаў. Госця родам з Марыўпаля, дацэнтка Карына Шырокіх, разважае пра тое, калі ўкраінцы вярнуцца з Еўропы, акрэслівае вобраз беларусаў ва Украіне, і тлумачыць, чаму Зяленскі не сустракаецца з Ціханоўскай.
Wed, 12 Oct 2022 - 31min - 1 - Правыя ва ўрадзе і канец нейтралітэта: Швецыя пасля выбараў
“У кантэксце» — новы падкаст Цэнтра новых ідэй! Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра іх краіны ды стаўленне да падзеяў у нашым рэгіёне. Чым адрозніваюцца кантэксты нашых краін і які ўплыў міжнародныя падзеі маюць на Беларусь? Пра гэта і іншае — новы падкаст Цэнтра новых ідэй “У […]
Wed, 28 Sep 2022 - 45min
Podcasts semelhantes a У кантэксце
- Global News Podcast BBC World Service
- El Partidazo de COPE COPE
- Herrera en COPE COPE
- The Dan Bongino Show Cumulus Podcast Network | Dan Bongino
- Es la Mañana de Federico esRadio
- La Noche de Dieter esRadio
- Hondelatte Raconte - Christophe Hondelatte Europe 1
- Affaires sensibles France Inter
- La rosa de los vientos OndaCero
- Más de uno OndaCero
- La Zanzara Radio 24
- Espacio en blanco Radio Nacional
- Les Grosses Têtes RTL
- L'Heure Du Crime RTL
- El Larguero SER Podcast
- Nadie Sabe Nada SER Podcast
- SER Historia SER Podcast
- Todo Concostrina SER Podcast
- 安住紳一郎の日曜天国 TBS RADIO
- TED Talks Daily TED
- The Tucker Carlson Show Tucker Carlson Network
- 辛坊治郎 ズーム そこまで言うか! ニッポン放送
- 飯田浩司のOK! Cozy up! Podcast ニッポン放送
- 武田鉄矢・今朝の三枚おろし 文化放送PodcastQR